News Belarus News

Улады Слоніма пасля рэакцыі людзей зробяць графіці пра родную мову на беларускай

Улады Слоніма пасля рэакцыі людзей зробяць графіці пра родную мову на беларускай

747 views Slonim
У Слоніме рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства, да якога малявалі графіці з рускім надпісам. Аднак пасля рэакцыі людзей перадумалі. Сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Дужы напісаў у мясцовую адміністрацыю электронны зварот.

Свята мае адбыцца ў верасні. Графіці будзе на сцяне дома па вуліцы Чырвонаармейскай вырашылі намаляваць гіганцкае графіці — тэатр Міхаіла Клеафаса Агінскага, паведамляе «Наша ніва». Пасля рэакцыі мясцовыя ўлады вырашылі падпісаць яго па-беларуску.

«Пераробім, бо гэта ўсё ж Дзень беларускага пісьменства. Мы вырашылі прыслухацца да людзей — чыталі водгукі ў сацыяльных сетках, маніторылі», — патлумачыла намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук.

Адзін з тых, хто звярнуўся да ўладаў быў Дужы.

«Слонім вельмі прыгожы горад, вельмі гістарычны! Асабліва прыемна ведаць, што ў гэтым годзе ў Слоніме будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Аднак адзін факт падрыхтоўкі сапсуе ўвесь смак гэтага мерапрыемства. Графіці, ці як кажуць, мурал, з выяваю тэатра Міхала Клефаса Агінскага падпісваецца на рускай мове», — адзначыў сябра Руху.

Ён нагадаў, што Міхал Клеафас Агінскі, не расіянін, ён з гродзенскай вобласці, удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі, а таксама спытаўся пра раўнапраўе моваў.

«Калі проста зірнуць навокал-колькі надпісаў на беларускай мове налічыце і колькі на рускай? Не 50 на 50 дакладна. Спрэс руская мова! Вось і раўнапраўе. Дык чаму мова беларусаў выцясняецца? Не рабіце яшчэ адзін крок, калі ласка, у бок русіфікацыі — замяніце тэкст на графіці на беларускую мову», — заключыў Аляксей Дужы.

Рэакцыю слонімскіх уладаў актывіст ацэньвае станоўча і называе разумным. «Я звярнуўся, таму што мне неабыякава да сітуацыі з беларускай мовай у краіне. Калі ў нашых суседзяў ўкраінцаў мова ў пашане, то ў нас у занядбаным стане, дзякуючы русіфікацыі», — падкрэсліў сябра Руху.

Па ягоных словах, «на вуліцах гарадоў павінна быць беларуская мова па змоўчанні, а не пасля просьбаў да ўладаў».

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News