News Belarus News

Зварот Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху-2019

Зварот Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху-2019

1848 views Minsk
Сёння, у 33-я ўгодкі аварыі на ЧАЭС, наступствы якой беларусы будуць адчуваць на сабе яшчэ доўга, мы не праводзім афіцыйна дазволенае ўладамі вулічнае жалобнае шэсце і мітынг памяці ахвяраў Чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы, а таксама традыцыйную вулічную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Віну за гэта мы ўскладаем на ўлады, якія ў гэтым годзе пачалі гандляваць канстытуцыйнымі свабодамі грамадзянаў, патрабуючы немалых грошай з удзельнікаў мірных дэманстрацый. Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху не стаў плаціць уладам за права правядзення гэтай вулічнай акцыі — яна ўжо аплачаная жыццямі і здароўем людзей!

Памяць пра Чарнобыль не прадаецца, а пратэст не можа стаць камерцыйным шоу, асноўную выгаду ад якога атрымлівае рэпрэсіўная ўлада!

Але ў гэты дзень мы ўсе адзначаем гэтую дату так, як лічым патрэбным: мы распавядаем пра наступствы чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы і рызыках АЭС пад Астраўцом, робім выставы і кінапаказы, праводзім дыскусіі і шмат што іншае. Усе дзеянні маюць адну простую і зразумелую для нас мэту — спыніць атамны генацыд беларусаў.

Сёння мы не проста аддаем даніну памяці, інфармуем і заяўляем, але па-ранейшаму выстаўляем патрабаванні уладам:

  • спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС як пагрозу нацыянальнаму суверэнітэту, эканамічна і энергетычна небяспечнае, якое нясе непрымальныя рызыкі для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя; правесці кансультацыі пра мэтазгоднасць працягу мараторыя на будаўніцтва АЭС у Беларусі, якая не адпавядае інтарэсам краіны; распрацаваць і абмеркаваць з грамадскасцю стратэгію ўстойлівага бяз’ядзернага развіцця Беларусі;

  • спыніць засваенне чарнобыльскіх зямель і вытворчасць там прадуктаў харчавання; даць жыхарам забруджаных тэрыторый рэальныя альтэрнатывы перасялення;

  • аднавіць дзеянне закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», прынятага ў 1991 годзе, які забяспечвае лепшую абарону ліквідатараў і пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС;

  • спыніць палітычную і сацыяльную дэстабілізацыю ў краіне, адмяніўшы новае рэпрэсіўнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (гэта папраўкі ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах» і Пастанова Савета Міністраў № 49), спыніўшы палітычныя рэпрэсіі;

  • пачаць раўнапраўны і сумленны дыялог з грамадскасцю і стварыць дзейсныя механізмы для ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў; забяспечыць свабоду слова, сходаў, стварэння грамадскіх арганізацый і палітычных партый, забяспечыць правядзенне свабодных і празрыстых выбараў.

Да ўводу ў строй Астравецкай АЭС засталося не так шмат часу — менш за год! Калі будаўніцтва будзе спынена да пуску, гэта дасць магчымасць пазбегнуць высокіх выдаткаў на працу з небяспечным на працягу тысячагоддзяў адпрацаваным ядзерным палівам і непрымальных для беларусаў экалагічных рызыкаў. Гэта дасць шанец Беларусі захаваць суверэнітэт ва ўмовах росту ціску і, ў тым ліку, энергетычнага, з боку суседняй краіны. Расійская АЭС на беларускай зямлі — гэта інструмент гібрыднай вайны, ён можа быць выкарыстаны пры любым лакальным канфлікце з удзелам Расіі. Разбуральную сілу гэтага інструмента ужо паказаў Чарнобыль!

Не Астравецкай АЭС!

Не радыяцыйнаму, сацыяльнаму і палітычнаму Чарнобылю!

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
  • #886 27.04.2019 13:15 @ Алексей

    Шутите? Я вот ползаю смотрю, какие кандидаты есть на выборы 20-ых. Думаю кому отдать голос. Я понимаю, что стране нужны реформы. Думал отдать голос руководителю за свободу, но ваше ярая ненависть к ядерной энергетике очень меня отталкивает. Я сам ядерный физик. Возможно вы не совсем понимаете что такое АЭС. Какие дает возможности и перспективы. Нет ничего опасного в АЭС если будет полный порядок с кадрами и проверками. А экология - не шутки.

    1. #889 30.04.2019 12:54 @ Адміністрацыя

      Ваша права. Нам невядомыя палітычныя сілы, якія б у Беларусі падтрымлівалі будаўніцтва АЭС ва ўмовах непразрыстасці адбора будаўніка, самога будаўніцтва і закупаў абсталявання, яе бяспекі і працягу энергетычнай залежнасці ад Расіі (бо паліва для АЭС давядзецца набываць уменавіта ў яе).

Chornobyl March

Latest News