News Belarus News

Ашурак: Мы закрыем бярозаўскую шкловату!

Ашурак: Мы закрыем бярозаўскую шкловату!

1554 views Berezovka
Каля 100 жыхароў Бярозаўкі сабраліся на грамадскія абмеркаванні па экалагічнай сітуацыі ў горадзе. Асноўнай падставай для схода стала парушэнні ў працы мясцовага завода па вырабу шклаваты. Прадпрыемства трэба закрываць, заявіў на сходзе гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

«Сход быў скліканы ўладамі пасля таго, як у Інтэрнэце з’явіліся відэаролікі журналіста, сябра Руху „За Свабоду“ Юрыя Дзяшука. У ім было бачна, як шматкі матэрыялу ад працы шкловаты, якія былі павінны быць затрыманы фільтрамі, былі ў горадзе. Яны набралі па 15-20 тысячаў праглядаў, і ўлады заварушыліся», — распавёў сайту Pyx.by Ашурак.

Арганізаваў сход райвыканкам. Улады на сходзе прадстаўлялі супрацоўнікі гродзенскага абласнога і лідскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўны санітарны ўрач рэгіёну, эколаг шклозавода «Нёман і г.д. Сабраліся каля 100 чалавек, было б і болей, каб час для сходу быў вызначаны больш зручны.

«Тут дастаткова добрая санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка», — заявіў на сходзе галоўны санітарны ўрач вобласці Мікалай Кендыш. Гэта выклікала шум і крыкі абурэння з залы.

Праўда потым той удакладніў, што меў на ўвазе эпідэміялагічную абстаноўку, прышчэпкі і інфекцыі, забеспячэнні дзіцячых садоў і школаў і якаснай вады.

Ён прызнаў, што ад прадпрыемстваў ёсць шкодныя выкіды, але яны зніжаюцца, няма перавышэння нормаў па фармальдэгіду. Гэта таксама выклікала незадаволенасць мясцовых жыхароў.

«Бяспеку пражывання ў горадзе мы забяспечваем», — уверыў санурач, а мясцовыя жыхары запыватліся пра колькасць смерцяў і крычалі: «Што ты гародзіш!»

«Дзяржаўная „Лідская газета“ піша ўвесь час, што мы дыхаем такім чыстым паветрам, што губляем прытомнасць ад ягонай чысціні. Можам мы ім давяраць? — звярнуўся да ўдзельнікаў сходу Ашурак. — Я не магу».

Так жа ён адказаў на пытанне, ці можна давяраць мясцовым чыноўнікам, дэпутатам і судам, якія тры разы не падтрымалі мясцовых жыхароў. Чыноўнікі паабяцалі ўсталяваць спецыяльны экран, дзе будзе адлюстроўвацца інфармацыя пра экалагічную сітуацыю ў горадзе, але і дадзеныя гэтага экрана палітык назваў несапраўднымі, бо невядома хто і як будзе туды іх даваць і кантраляваць.

«Калі „слугі народа“ — сабатажнікі, то навошта яны нам патрэбныя? Мы зробім усё самі. Мы закрыем гэтую шкловату!» — заявіў Вітольд Ашурак.

Гэтыя словы выклікалі апладысменты ў залі.

Адбылося шоў, падвёў вынікі сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду». «Паўнавартаснае, тэатралізаванае з харэаграфіяй. Прысутныя чыноўнікі былі ў пасуючых ім строям, добра паголеныя, дэманстравалі пачуццё гумару. Але гэта ўсе іх плюсы. Даверу да іх няма, таму ў адказ на іх словы зал смяяўся», — патлумачыў Ашурак.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News