News Belarus News

Затрыманая на Дзень Волі назіральніца дамагаецца пакарання для міліцыянтаў

Затрыманая на Дзень Волі назіральніца дамагаецца пакарання для міліцыянтаў

613 views Minsk
Валанцёрка-назіральніца ад РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», сябра Руху «За Свбаоду» Таццяна Мастыкіна працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў Савецкага РУУС, якія падвергнулі яе жорсткаму абыходжанню.

25 сакавіка 2018 года пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з ужываннем грубай сілы адкаталі пальчыкі і трымаючы за валасы — сфатаграфавалі.

Нагадаем, на леташні Дзень Волі Таццяну і пяць іншых валанцёраў-назіральнікаў затрымалі «людзі ў цывільным» падчас несанкцыянаванай акцыі на мінскай плошчы Якуба Коласа. Усе яны мелі адпаведныя камізэлькі з надпісам «ControlBY» і «Назіральнік», а таксама бэйджы. Усіх іх, разам з іншымі затрыманымі, загрузілі ў аўтазак і адвезлі ў Савецкі РУУС Мінску для складання пратаколаў адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Таццяна перажыла ў міліцэйскім участку шматгадзінныя расцяжкі каля сцяны, прымусовыя дактыласкапію і фатаграфаванне.

Таццяну спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў» (арт. 23.4 КаАП) і «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КаАП). Аднак суд Першамайскага раёна г. Мінска вярнуў матэрыялы справы ў Савецкі РУУС.

Валанцёрка ўжо звярталася са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Следчы камітэт. Але безвынікова. На гэты раз яна звярталася з скаргай у РУУС Савецкага раёна г. Мінска. Але і тут яна атрымала адмову.

Перад Днём Волі Таццяна Мастыкіна атрымала адказ з РУУС Савецкага раёна за подпісам выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення В. Станіслаўчык. Ёй паведамілі, што праверка праведзена, але «аб’ектыўных дадзеных, якія паказваюць на парушэнне супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, — не выяўлена».

Source: spring96.org

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Freedom Day

Latest News