News Belarus News

Пракуратура знайшла парушэнні ў адстрэле жывёлаў у Слуцку

Пракуратура знайшла парушэнні ў адстрэле жывёлаў у Слуцку

1476 views Slutsk
У практыцы адлову, адстрэлу і ўтрымання бяздомных жывёлаў у Слуцку выяўленыя парушэнні, і іх давядзецца выправіць, сказана ў адказе на скаргу Мінскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковічу ад пракурора Слуцкага раёну.

Ведамства правяло праверку выканання нормаў «заканадаўства ў сферы адлову, адстрэлу, утрымання безнаглядных жывёлаў у Слуцку» мясцовым райвыканкамам і ЖКГ.

Па выніках правядзення праверкі было ўстаноўлена, што выканкам і камунальшчыкі не ў поўнай меры выконваюць «патрабаванні заканадаўства, у сувязі з чым 5 сакавіка пракуратурай раёна старшыні райвыканкама вынесенае прадпісанне пра ліквідацыю парушэнняў», сказана ў адказе за подпісам пракурора раёну Васіля Жыцкага.

«З адказу незразумела - а для мяне гэта важна і істотна - якія парушэнні былі знойдзеныя, а таксама, што канкрэтна будзе рабіць выканкам для іх выпраўлення», - пракаментаваў адказ Амяльковіч.

Ён назваў дакумент не адпіскай, але вельмі цьмяным адказам, у якім няма канкрэтыкі і яснасці.

У бліжэйшы час актывіст плануе параіцца са спецыялістамі ў камунальнай сферы, а таксама сустрэцца з так званымі дэпутатамі - старшынёй раённага Савету дэпутатаў Наталляй Аўсяннікавай і Палаты прадстаўнікоў Валянцінай Ражанец - каб зноў падняць тэму неабходнасці прытулку для бяздомных жывёлаў у Слуцку.

Source: telegra.ph

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News