News Belarus News

Сябра Руху «За Свабоду» запатрабаваў прыпыніць дзейнасць Саюзнай дзяржавы з РФ

Сябра Руху «За Свабоду» запатрабаваў прыпыніць дзейнасць Саюзнай дзяржавы з РФ

604 views Minsk
Сябра Руху «За Свабоду» Вячаслаў Вязьмін звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем прыпыніць дзейнасць Саюзнай дзяржавы праз пагрозу суверэнітэту з боку Расіі, і атрымаў адказ ад МЗС.

Падставай звярнуцца да афіцыйнага кіраўніка дзяржавы сталі выказванні прэм’ер-міністра Расіі пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі.

«Выклікае абурэнне фактычнае замоўчванне вышэйшым кіраўніцтвам праблемы прывязкі эканомікі нашай дзяржавы да Масквы, якую незразумела чаму вядзе ўжо трэці дзясятак год нашае кіраўніцтва і непасрэдна Вы, спадар прэзідэнт. Нават чаму зараз няма аніякай фактычнай рэакцыі ў бок РФ, ды няма ніякага звароту да народу? Можа, надышоў ужо час мяняць накірунак, мяняць правілы ў эканоміцы, падатках, гарантыях маёмасці ды бізнесу», — адзначыў у звароце Вязьмін.

У выніку сябра Руху прапанаваў прыпыніць дзеянне дамовы аб стварэнні г.зв. «Саюзнай дзяржавы» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без скасавання дамоваў аб сяброўстве ды супрацоўніцтве з РФ, бо менавіта гэты дакумент «нясе рэальную пагрозу суверэнітэту нашай дзяржавы».

Таксама, дадаў Вязьмін, варта працягнуць (а дзесьці пачаць) «кансультацыі з еўрапейскімі інстытутамі па падтрымцы ў выпадку рэальнай пагрозы дзяржаве», каб не быў страчаны суверэнітэт.

Гэты зварот для адказу быў накіраваны ў МЗС.

«Наша дзяржава імкнецца аптымальна размеркаваць і збалансаваць свае інтарэсы паміж рознымі полюсамі сілы, будаваць узаемавыгадныя адносіны як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Такая абдуманая міралюбівая знешняя палітыка накіраваная на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі», — заявіў першы намеснік міністра Андрэй Еўдачэнка.

Па меркаванні чыноўніка, адносіны з Расіяй пры гэтым будуюцца з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі і, «зыходзячы з гэтага, быў заключаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».

«Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў далейшым умацаванні і пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове», — заключыў Еўдачэнка.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News