News Belarus News

Пятрухіну прад’явілі абвінавачванне ў паклёпе

Пятрухіну прад’явілі абвінавачванне ў паклёпе

644 views Brest
Брэсцкаму блогеру, прыхільніку Руху «За Свабоду» Сяргею Пятрухіну Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванне ў паклёпе. Віну сваю блогер не прызнаў, саму справу называе помстай.

Па дадзеных СК, Пятрухін «наўмысна з мэтай распаўсюду заведама ілжывых звестак, выдумкі (паклёпа)... якія ганьбяць участковага інспектара Сяргея Ігнацюка» «размясціў у прамой трансляцыі свабодны для іншых карыстальнікаў відэаролік «Суд Пятрухіна 29.03.2018». Па дадзеных следчых, ролік прагледжаны не менш чым 5,2 карыстальнікамі Youtube.

Па выніку блогер стаў абвінавачваемым па справе пра паклёп у публічным выступе (ч.2 арт. 188 КК, пакараннем можа быць штраф, папраўчыя работы да двух год, арышт, абмежаванне волі да трох год).

«Быў у следчага Андраніка Хачатрана са сваім адвакатам, атрымаў гэтую пастанову. Віну не прызнаў», — распавёў сайту Pyx.by Сяргей Пятрухін.

Па ягоных словах, ён цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб невыездзе.

Блогер лічыць справу помстай, магчыма, звязанай з ягонай актыўнай дзейнасцю супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода ці сюжэтамі, якія ён зрабіў як відэаблогер.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News