News Belarus News

Курэйчык: Мы ствараем рынак беларускага кіно

Курэйчык: Мы ствараем рынак беларускага кіно

2806 views Minsk
Моладзь Руху «За Свабоду» арганізавала сустрэчу з вядомым беларускім рэжысёрам Андрэем Курэйчыкам і кінапрагляд «ПартыZан-фільма».

«ПартыZан-фільм» выйшаў у пракат у пераднавагоднюю «мясарубку», прыгадаў рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«Плюс у нас з’явіліся сябры ў Міністэрстве культуры, якія, што называецца, чым змаглі, тым дапамаглі. Яны пачалі званіць ва ўсе кінатэатры: «Здыміце гэты фільм. У яго працягласць на адну хвіліну даўжэй, чым у гастрольным пасведчанні», — дадаў Курэйчык.

Па ягоных словах, «падпаганілі, як змаглі», але атрымалася справіцца з сітуацыяй.

«Мы лічым, што незалежны беларускі кінематограф мае шанец на тое, каб мець свайго гледача», — дадаў рэжысер.

На кінапрагляд прыйшлі да 60 чалавек. Галоўным арганізатарам быў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Кірыл Стаселька.

«ПартиZан-фильм» гледачы ўспрынялі добра, шмат смяліся, а ў канцы ўсе ахвотныя паўдзельнічалі ў дыскусіі. Запытваліся пра тое, адкуль і колькі трэба было грошаў (бюджэт фільма — невялікі і ўвесь ён быў аплочаны з дапамогай унутранай рэкламы), а таксама пра сучасны беларускі кінематрограф.

«Мы не моцна прэтэндуем на канскія галіны, нам гэта не моцна цікава. Нам цікава вось тут у Беларусі», — сказаў Курэйчык. Рэжысёр прызнаў, што бачыць для сабе місію стварэння беларускага рынка кіно, таму што «яго няма».

Па ягоных словах, «ПартыZан-фільм» чакае яшчэ прэм’ера ў Інтэрнэце, потым, магчыма, пракат за мяжой. А затым аўтары зоймуцца новым фільмам.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News