News Belarus and World

Прэзентацыі кнігі намесніка старшыні Руху «За Свабоду» прайшлі ў Польшчы і Венгрыі

Прэзентацыі кнігі намесніка старшыні Руху «За Свабоду» прайшлі ў Польшчы і Венгрыі

2216 views Warsaw
У Варшаве і Будапешце намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька правёў прэзентацыю сваёй кнігі Marginalis.

Новая кніга намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Кірыла Стаселькі Marginalis стала рэкорднай — як твор беларускай літаратуры з самай вялікай канцэнтрацыяй персанажаў.

«Прайшлі дзве прэзентацыі. У Варшаве мая сустрэча з чытачамі была арганізаваная суполкай Беларуская нацыянальная памяць, на яе сабраліся беларусы, якія жывуць і працуюць у гэтым горадзе», - распавёў сайту Pyx.by Кірыл Стаселька.

Па ягоных словах, у Будапешце сустрэчу арганізавала мясцовая суполка беларусаў, на яе прыйшлі беларусы, украінцы, расейцы, палякі і венгры. Пры гэтым абедзьве сустрэчы праводзіліся па-беларуску, праблемаў з разуменнем у гасцей не ўзнікла.

Наступныя прэзентацыі, запланаваныя ў Беластоку, Вільні, а таксама Гродне і іншых рэгіёнах Беларусі. З далёкіх планаў - Масква і Кіеў.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News