News Belarus News

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» стаў сябрам журы паэтычнага конкурсу

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» стаў сябрам журы паэтычнага конкурсу

1931 View Minsk
Арганізатары паэтычнага конкурсу «Рухавік» запрасілі ў склад журы намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Кірыла Стасельку.

«Рухавік» прайшоў 14 снежня ў Мінску. Удзельнікі павінны былі за 5 хвілінаў прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю. У конкурсе ўдзельнічалі беларускія і ўкраінскія маладыя паэты, якія чыталі вершы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах і змагаліся за грашовы прыз і арганізацыю сольнага выступу.

«Запрасілі ў журы, было вельмі цікава нязвыкла. Кожны паэт адрозніваўся ад свайго папярэдніка стылем выступаў, вершамі», - распавёў сайту Pyx.by Кірыл Стаселька.

Ён адзначыў, што адзнакі, якія ён даў «асобам, якія перамаглі, супалі з выніковым галасаваннем журы».

У кафе «Грай», па словах Стаселькі, сабраліся 12 фіналістаў, а першапачаткова было 150 заявак ад маладых паэтаў.

У выніку першае месца заняў Аляксандр Ткачынскі з Украіны, другое – Павел Горбач, трэцяе падзялілі Цётушка Дзі і Дзіяна Дабрадзея.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News