News Analytics

Стаселька: бацькі павінны ведаць пра магчымасць выбару мовы навучання

Стаселька: бацькі павінны ведаць пра магчымасць выбару мовы навучання

2140 views Minsk
Дэпутат Алена Анісім і Маладыя хрысціянскія дэмакраты арганізавалі круглы стол на тэму «Перспектывы падтрымкі і развіцця беларускай мовы ў сістэме адукацыі». Рух «За Свабоду» там прадставіў намеснік старшыні Кірыл Стаселька.

На круглым стале абмяркоўвалі праблемы беларускай мовы ў сістэме адукацыі, спрабавалі вызначыць іх прычыны і вынайсці шляхі іх вырашэння. У прыватнасці, як увесці выбар моваў навучання — беларускую ці рускую — у дзіцячых садках, школах, вну, звязаныя з гэтым рызыкі.

Сярод прапановаў былі ўвядзенне надбавак для настаўнікаў за веданне беларускай мовай 10-30%, распавёў сайту Pyx.by Кірыл Стаселька.

«У выпадку выбару мовы навучання, пра гэта я сказаў на круглым стале, адміністрацыя школы абавязкова павінна праінфармаваць пра магчымы выбар пры прыняцці заяваў. Бо часцяком у беларускім грамадстве проста не ведаюць пра свае магчымасці», — адзначыў намеснік старшыні Руху.

Акрамя таго ўдзельнікі абмяркавалі стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэту на беларускай мове.

На круглы стол запрашалі чыноўнікаў. Міністэрства адукацыі заявіла ажно шэсць чалавек, але ніхто з іх не прыйшоў.

У выніку круглага стала ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю. Паводле яе, удзельнікі канстатавалі незадавальняльны стан беларускай мовы ў сістэме адукацыі. Удзельнікі лічаць неабходным пры пастаноўцы дзіцяці на ўлік у дзіцячы садок ці іншую ўстанову адукацыі прапанаваць пісьмова выбраць мову навучання.

У кожным раённым цэнтры павінна быць беларускамоўная гімназія, а колькасць урокаў беларускай мовы ва ўсіх школах павінна быць пашырана. З мэтай заахвочвання выкладання розных дысцыплінаў на беларускай мове зрабіць надбаўку настаўнікам у памеры 30%. Таксама рэзалюцыя патрабуе распрацаваць заканадаўчы акт аб адукацыі з улікам вопыту розных краін і патрэбаў сучаснага грамадства.

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News