News Belarus and World

У Еўрапарламенце прадставілі намінаваных на прэмію імя Сахарава

У Еўрапарламенце прадставілі намінаваных на прэмію імя Сахарава

1356 views
7 кандыдатаў намінаваных да прэміі Сахарава прадставілі еўрадэпутаты на супольным паседжанні камісіі замежных справаў і падкамісіі па правах чалавека Еўрапейскага парламента.

Сярод намінантаў - Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і Эдуард Лобаў, якія прадстаўляюць ўсіх беларускіх палітвязняў, гаворыць еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які прэзэнтаваў іх кандыдатуры ў Еўрапейскім парламенце:

- Усіх беларускіх палітвязняў прадстаўляюць тры асобы. Узнагарода мяркуецца для ўсіх палітвязняў. Зрабілі мы так з тэхнічных прычынаў. Калі ўзнагароду атрымаюць гэтыя тры асобы, то гэта значыць, што яе атрымаюць усе беларускія палітвязні. Гэта не значыць, што адны лепшыя, другія горшыя, па-просту гэткім чынам спрашчаецца вылучэнне і прадстаўленне кандыдатаў на ўзнагароду.

Іншыя намінанты - гэта Malala Yousafzai з Пакістану, Эдуард Сноўдэн з ЗША, Reeyot Alemu i Eskinder Nega –эфіопскія журналісты, якія трапілі ў турму, Міхаіл Хадаркоўскі з Расеі, а таксама ўдзельнікі пратэстаў у Турцыі.

30 верасня дэпутаты сярод сямі намінантаў выбяруць трох, з якіх ўжо 10 кастрычніка канфэренцыя старшыняў Еўрапарламенту выбярэ адзінага намінанта. //Радыё "Рацыя"

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News