News Movement News

Жыхароў Смаргоні хвалююць праблемы экалогіі, дачыненняў з уладамі і свабоды СМІ

Жыхароў Смаргоні хвалююць праблемы экалогіі, дачыненняў з уладамі і свабоды СМІ

2699 views Smorgon
Адбылася чарговая паездка прадстаўнікоў Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду», Партыі БНФ і БСДП(Г) у межах ініцыятывы «Народны рэферэндум».

У сустрэчах на вуліцах горада з людзьмі ўдзельнічалі Юрась Губарэвіч, Сяргей Вазняк, Алесь Дзергачоў, Ірына Вештард. Пра мясцовыя праблемы распавядалі прадпрымальнікі, моладзь, пенсіянеры, журналісты смаргонскага незалежнага сайта, грамадскія актывісты.

У якасці асноўнай вылучалі экалагічную праблему, якая абвастрылася пасля пабудовы і запуску фабрыкі па вырабе драўляных панеляў «Кронаспан».

«Людзі скардзіліся (падобная сітуацыя назіралася і ў іншых рэгіёнах), што ўладам абсалютна напляваць на меркаванне жыхароў горада. Любыя апеляцыі да мясцовых уладаў, што вытворчасць шкодная, нясе пагрозу для здароўя, не ўспрымаюцца. Гэтая непадкантрольнасць мясцовых кіраўнікоў народу тлумачыцца тым, што ўлада не абіраецца», — адзначае першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч

На думку палітыка, тое, што абавязкова трэба ўлічваць меркаванні грамадскасці пры прыняцці рашэння пра будаўніцтва патэнцыйна шкодных прадпрыемстваў. можа стаць адной з тэмаў «Народнага рэферэндуму».

Другая важная праблема — узаемаадносіны ўладаў і мясцовага бізнесу. Адсутнічаюць заканадаўчыя рамкі, якія б рабілі гэтыя стасункі цывілізаванымі. Улады маюць магчымасць прымаць адвольныя, дыскрымінацыйныя рашэнні ў адносінах да прадпрымальнікаў, прымушаць іх выконваць неўласцівыя функцыі і задачы (паборы, упарадкаванне тэрыторыі). Прадпрымальнікі адчуваюць бяспраўнасць у дачыненнях з уладамі.

Як важную жыхары Смаргоні вызначалі праблему з атрыманнем незалежнай інфармацыі і грамадскім кантролем. Журналісты распавялі, што з 2005 года была задушана ўладамі мясцовая незалежная газета. Цяпер у горадзе не чуваць альтэрнатыўнага меркавання, няма незалежнай пляцоўкі, дзе можна абмяркоўваць гарадскія праблемы.

Прадстаўнікі «чацвёркі» наведалі раённую бібліятэку і правялі сустрэчу з яе супрацоўнікамі і наведнікамі. Размаўлялі пра тое, што найбольш цікавіць мясцовага чытача. Паводле звестак работнікаў культурнай установы, каля 3% наведнікаў мэтанакіравана шукаюць літаратуру па-беларуску. Існуе ўстойлівы попыт на беларускіх літаратараў, у прыватнасці на творы іх земляка Уладзіміра Някляева.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News