News Belarus News

Выйшаў у свет каляндар з выявай Каліноўскага

Выйшаў у свет каляндар з выявай Каліноўскага

3710 views Minsk
Прэзентацыя насценных і настольных беларускіх календароў на наступны год адбылася ў Сядзібе ТБМ, на Румянцава, 13.

Таварыства беларускай мовы падрыхтавала на 2013 год серыю "Захаваем нашу гістарычную спадчыну" і серыю, прысвечаную кіраўніку нацыянальнага вызвольнага паўстання 1863 года Кастусю Каліноўскаму. Мастак і дызайнер календароў – Ігар Марачкін.

"Кастусь Каліноўскі – вельмі значная постаць у нашай гісторыі. Мне было дужа цікава і важна працаваць над гэтай тэмай, сумясціць на календары вядомы партрэт змагара і тое, што праходзіла праз яго жыццё, было яго асновай. Маю на ўвазе аркушы "Мужыцкай праўды", – падзяліўся з прысутнымі уражаннямі ад працы Ігар Марачкін.

Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім адзначыла, што каляндар з выявай Каліноўскага прымеркаваны да 150-годдзя паўстання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.

Нагадаем, у чэрвені ў Беларусі абвешчана маштабная кампанія па папулярызацыі герояў паўстання 1863-1864 гадоў – Год Каліноўскага. Створаны адмысловы аргкамітэт з некалькіх дзясяткаў грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў, сярод якіх Янка Запруднік, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Антон Астаповіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Колас, Аляксей Марачкін, Наста Палажанка, Барыс Пятровіч, Сяргей Харэўскі ды іншыя.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News