News Belarus and World

Масква адмаўляе беларусам у пікеце, але выступае за мараторый на смяротнае пакаранне

Масква адмаўляе беларусам у пікеце, але выступае за мараторый на смяротнае пакаранне

2500 views Moscow
Цэнтральная прэфектура расійскай сталіцы ў другі раз адмовіла беларусам Масквы і праваабаронцам у пікетаванні беларускай амбасады. Аднак заяўку на пікет «За адмену смяротнага пакарання» падалі ў трэці раз.

Першую адмову на правядзенне пікету ў аўторак, 20 сакавіка, заяўнікі атрымалі ў панядзелак, а на наступны дзень ім адмовілі ў правядзенні мерапрыемства ў чацвер, 22 сакавіка. Аднак ініцыятыўная група падала і трэцюю заяўку — на 27 сакавіка. Магчыма, што першыя дзве адмовы былі звязаны з находжаннем у Маскве Аляксандра Лукашэнкі.

Пры гэтым міністр замежных справаў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, кажучы пра мараторый на смяротнае пакаранне, які дзейнічае ў Расіі, заявіў: «Мы ў прынцыпе былі б зацікаўлены ў тым, каб усе еўрапейскія краіны да такога мараторыя далучыліся».

Гэтыя, хоць і незваротна запозненыя, словы кіраўніка расійскага МЗС і тое, што Аляксандр Лукашэнка ўжо пакінуў расійскую сталіцу, даюць спадзеў на тое, што з трэцяй спробы пікетаванне беларускай амбасады ў Маскве будзе дазволенае.

«Самае страшнае, што жыцці людзей, якіх пакаралі смерцю без належнага следства і суда, ужо не вернеш, як і не вернеш ахвяраў тэракту. Але яшчэ не позна змяніць сваё стаўленне адно да аднаго. Сваякі ўсіх загінулых, а таксама людзі, якія не развучыліся думаць і спачуваць людзі, а таксама тыя, хто выказвае падтрымку беларусам і выступае супраць смяротнага пакарання, маюць права быць пачутымі. Таму мы і падалі заяўку на пікет. Страшныя падзеі леташняй і сёлетняй вясны канчаткова паказалі — мы не маем права на памылку, мы — не Божы суд», — распавядае Ніка Слабчанка, сябра Руху «За Свабоду», якая зараз знаходзіцца ў Маскве.

Відэа телеканала «Белсат»

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News