News Movement News

Эколагі падалі ў суд на кіраўніцтва завода «Нёман»

Эколагі падалі ў суд на кіраўніцтва завода «Нёман»

2902 views Berezovka
Адміністрацыя шклозавода «Нёман», што ў Бярозаўцы, адмаўляецца даваць інфармацыю адносна экалагічнай бяспекі новай вытворчасці шкловаты.

Адміністрацыя шклозавода «Нёман», што ў Бярозаўцы, адмаўляецца даваць інфармацыю адносна экалагічнай бяспекі новай вытворчасці шкловаты.

Як паведамляе Радыё Рацыя, у адказ на адпаведныя запыты жыхароў горада, грамадскіх актывістаў і эколагаў кіраўніцтва прадпрыемства альбо маўчыць, альбо дасылае адпіскі.

У сувязі з гэтым у Лідскім раённым судзе разглядаецца грамадзянская справа ў дачыненні да адміністрацыі шклозавода «Нёман», аб непрадастаўленні адпаведнай інфармацыі, якая тычыцца выканання экалагічных нормаў новай вытворчасці. Ісцец — спецыяліст экалагічнага права Сяргей Магонаў збіраецца таксама дабівацца правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні будаўніцтва вытворчасці шкловаты ў Бярозаўцы:

— Орхуская канвенцыя парушана ў той ступені, што павінна было прайсці абмеркаванне гэтага праекта з грамадскасцю. Нягледзячы на тое, што ў той фурмулёўцы праекта, як гэта зараз існуе ў завода, такі абавязак закладзены ў канвенцыі.

Адміністрацыя шклозавода «Нёман» праігнаравала гэтую справу і нават не даслала законнага прадстаўніка, каб адстойваць свае інтарэсы ў судзе. Канчатковае судовае паседжанне па зыску Сяргея Магонава назначана на 6 сакавіка.

Нагадаем, мясцовыя актывісты Руху «За Свабоду» ініцыявалі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва ў Бярозаўцы патэнцыйна шкоднага прадпрыемства без грунтоўнага абмервання праекта з удзелам жыхароў гораду

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News