Паходжанне і сям’я
Нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Гродне ў сям’і беларускай інтэлегенцыі, бацка — вядомы педагог, заслужаны настаўнік БССР. Прадзед і прапрадзед удзельнічалі ў паўстанні Кастуся Каліноўскага, за што былі рэпрэсаваныя. Дзед быў актывістам беларускага руху
Беларус. Праваслаўны.
Жанаты, мае двух сыноў, Аляксандра і Вітаўта, і ўнучку Марыю.
Адукацыя
- 1965 Скончыў Гарадзенскую СШ № 1 з залатым медалём.
- 1969 Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы з адзнакаю.
- 1972 Скончыў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці «Фізічная электроніка, у тым ліку квантавая».
- 1976 Абараніў дысертацыю «Механізмы генерацыі звышмоцных лазэрных імпульсаў».
- Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
Аўтар 65 навуковых прац па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі культуры, архітэктуры, адукацыі, навукі і тэхнікі Беларусі, аўтар артыкулаў у энцыклапедыях «Гісторыя Беларусі» і «Архітэктура Беларусі».
Як грамадзкі лідэр і палітык, стажыраваўся ў ЗША, Нямеччыне, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах па пытаннях дзяржаўнага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека. Вывучаў сучасныя метады адукацыі ў Вялікабрытаніі і досвед развіцця спорта ў Канадзе.
Родная мова — беларуская. Выдатна валодае рускай, французcкай і польскай мовамі, а таксама англійскай і ўкраінскай.
Праца
- 1969 Hастаўнік фізікі ў Гарадзенскай школе № 16.
1972-1976 Малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце фізікі АН БССР.1976-1978 Інжынер і старшы выкладчык Гарадзенскага педінстытута.1978-2000 Дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта.1980-1984 Загадчык кафедры фізікі ва ўніверсітэце горада Сеціф, Алжыр.1986-1993 Аўтар і вядучы краязнаўчых тэлеперадач на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.1990-1996 Намеснік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму; займаўся пытаннямі адукацыі, культуры, рэлігіі, аховы здароўя, СМІ, міжнародных адносінаў, спорта, моладзі і аховы гістарычнай спадчыны.
Падаў у адстаўку падчас падрыхтоўкі антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1996 году.
Грамадска-палітычная дзейнасць
1988-1992 Арганізатар рэстаўрацыі аднаго з найстаражытнейшых у Еўропе вежавых гадзіннікаў — ратушнага гадзінніка ў Гродне.1996-2003 Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.1999-2005 Старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.- 1999 Ініцыятар стварэння аб’яднання «Рэгіянальная Беларусь».
- 2001 Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Сямёна Домаша.
2003-2005 Старшыня Гарадзенскага «Таварыства Беларускай Школы».2005-2007 Старшыня Рады Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.- 2006 Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
- З 2006 Старшыня Руху «За Свабоду».
Прэміі і ўзнагароды
- 1989 Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскай культурай» за тое, што знайшоў парэшткі Станіслава Панятоўскага, апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага.
- 1997 Лаўрэат Міжнароднай прэміі Незалежнага Фонда «Полькуль» (Аўстралія) за развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў.
- 2006 Лаўрэат Прэміі Еўрапейскага Парламента «За свабоду думкі» імя А.Сахарава.
- 2006 Лаўрэат Прэміі імя Сержыё Віера дэ Мэла, Высокага камісара ААН па правах чалавека, за дзеянні мірнага супраціўлення і супрацоўніцтва супольнасцяў, рэлігіяў і культур.
- 2007 Лаўрэат Ліберальнай міжнароднай прэміі «За свабоду».
- Ганаровы сябра «Саюза Палякаў Беларусі».
- Ганаровы грамадзянін горада Талса (Аклахома, ЗША).
- Сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў і Міжнароднага ПЭН-Клубу.
Спорт i хобі
1969 Чэмпіён БССР па баскетболе.
Прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі 1996 году.
Захапляецца гісторыяй. Стварае краязнаўчы музей у родных Берштах.