Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае

Біяграфія

Паходжанне і сям’я

Нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Гродне ў сям’і беларускай інтэлегенцыі, бацка — вядомы педагог, заслужаны настаўнік БССР. Прадзед і прапрадзед удзельнічалі ў паўстанні Кастуся Каліноўскага, за што былі рэпрэсаваныя. Дзед быў актывістам беларускага руху 20-х гадоў у Заходняй Беларусі.

Беларус. Праваслаўны.

Жанаты, мае двух сыноў, Аляксандра і Вітаўта, і ўнучку Марыю.

Адукацыя

  • 1965 Скончыў Гарадзенскую СШ № 1 з залатым медалём.
  • 1969 Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы з адзнакаю.
  • 1972 Скончыў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці «Фізічная электроніка, у тым ліку квантавая».
  • 1976 Абараніў дысертацыю «Механізмы генерацыі звышмоцных лазэрных імпульсаў».
  • Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Аўтар 65 навуковых прац па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі культуры, архітэктуры, адукацыі, навукі і тэхнікі Беларусі, аўтар артыкулаў у энцыклапедыях «Гісторыя Беларусі» і «Архітэктура Беларусі».

Як грамадзкі лідэр і палітык, стажыраваўся ў ЗША, Нямеччыне, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах па пытаннях дзяржаўнага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека. Вывучаў сучасныя метады адукацыі ў Вялікабрытаніі і досвед развіцця спорта ў Канадзе.

Родная мова — беларуская. Выдатна валодае рускай, французcкай і польскай мовамі, а таксама англійскай і ўкраінскай.

Праца

  • 1969 Hастаўнік фізікі ў Гарадзенскай школе № 16.
  • 1972-1976 Малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце фізікі АН БССР.
  • 1976-1978 Інжынер і старшы выкладчык Гарадзенскага педінстытута.
  • 1978-2000 Дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта.
  • 1980-1984 Загадчык кафедры фізікі ва ўніверсітэце горада Сеціф, Алжыр.
  • 1986-1993 Аўтар і вядучы краязнаўчых тэлеперадач на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.
  • 1990-1996 Намеснік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму; займаўся пытаннямі адукацыі, культуры, рэлігіі, аховы здароўя, СМІ, міжнародных адносінаў, спорта, моладзі і аховы гістарычнай спадчыны.

Падаў у адстаўку падчас падрыхтоўкі антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1996 году.

Грамадска-палітычная дзейнасць

  • 1988-1992 Арганізатар рэстаўрацыі аднаго з найстаражытнейшых у Еўропе вежавых гадзіннікаў — ратушнага гадзінніка ў Гродне.
  • 1996-2003 Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.
  • 1999-2005 Старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.
  • 1999 Ініцыятар стварэння аб’яднання «Рэгіянальная Беларусь».
  • 2001 Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Сямёна Домаша.
  • 2003-2005 Старшыня Гарадзенскага «Таварыства Беларускай Школы».
  • 2005-2007 Старшыня Рады Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
  • 2006 Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
  • З 2006 Старшыня Руху «За Свабоду».

Прэміі і ўзнагароды

  • 1989 Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскай культурай» за тое, што знайшоў парэшткі Станіслава Панятоўскага, апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага.
  • 1997 Лаўрэат Міжнароднай прэміі Незалежнага Фонда «Полькуль» (Аўстралія) за развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў.
  • 2006 Лаўрэат Прэміі Еўрапейскага Парламента «За свабоду думкі» імя А.Сахарава.
  • 2006 Лаўрэат Прэміі імя Сержыё Віера дэ Мэла, Высокага камісара ААН па правах чалавека, за дзеянні мірнага супраціўлення і супрацоўніцтва супольнасцяў, рэлігіяў і культур.
  • 2007 Лаўрэат Ліберальнай міжнароднай прэміі «За свабоду».
  • Ганаровы сябра «Саюза Палякаў Беларусі».
  • Ганаровы грамадзянін горада Талса (Аклахома, ЗША).
  • Сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў і Міжнароднага ПЭН-Клубу.

Спорт i хобі

1969 Чэмпіён БССР па баскетболе.

Прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93», чэмпіёна Беларусі 1996 году.

Захапляецца гісторыяй. Стварае краязнаўчы музей у родных Берштах.

Апошнія навіны

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58