Навіны Навіны Беларусі

Салодкі: Хацелі папужаць

Салодкі: Хацелі папужаць

3197 Праглядаў Віцебск
Крымінальная справа супраць Юрыя Салодкага не распачатая. Але актывіст Руху «За Свабоду» атрымае папярэджанне ад пракуратуры.

Нагадаем, пасля 13-суткавага арышту за ўдзел у адной з акцый маўклівага пратэсту Юрый Салодкі быў дапытаны ў Віцебскай абласной пракуратуры па факце абразы Аляксандра Лукашэнкі. Ці будзе распачатая крымінальная справа, павінна было вызначыцца пасля лінгвістычнай экспертызы трох лістоў, адпраўленых з электроннага адраса Салодкага ў дзяржорганы з заклікам не выконваць загады незаконна абранага прэзідэнта.

3 жніўня Юрый Салодкі гаварыў са следчым пракуратуры Першамайскага раёна Віцебска, які яму паведаміў, што крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі супраць яго распачынаць не будуць. Аднак было праанансаванае вынясенне афіцыйнага папярэджання.

«Вынікі лінгвістычнай экспертызы невядомыя, аднак мне дадуць папярэджанне, у якім, па ўсім, патлумачаць, што я маю права думаць і казаць», — паведаміў у інтэрв’ю Pyx.by актывіст.

На ягоную думку, мэтай пераследу было папужаць яго і разам з тым іншых актыўных удзельнікаў акцый маўклівага пратэсту. «Да ўсяго, нядаўна быў зняты пракурор Віцебскай вобласці праз тэракт. Ідуць праверкі. Сітуацыя ў пракуратуры неспакойная. Таму, мажліва, там цяпер не да мяне», — выказвае другую версію Юрый Салодкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны