Навіны Навіны Руху

«Лакальная актыўнасць для нас вельмі важная»

«Лакальная актыўнасць для нас вельмі важная»

4346 Праглядаў Брэст
У Брэсце адбыўся ўстаноўчы сход рэгіянальнай арганізацыі Руху «За Свабоду». Пазней будзе зробленая спроба яе рэгістрацыі. На сходзе прысутнічалі больш за тры дзясяткі рухаўцаў з Брэстчыны — дэлегаты ад Брэста, Баранавічаў, Пінска, Маларыты, Століна, Белаазёрска, вёскі Малеч Бярозаўскага раёна.

Была абраная Рада арганізацыі Руху па Брэсцкай вобласці. Ейным кіраўніком стаў Зміцер Траццяк.

Таксама ў Раду абралі Віктара Сырыцу, Дзяніса Турчаняка, Артура Анісімава, Рамана Кісляка, Аляксандра Кабяка, Уладзіміра Красько, Сяргея Вакуленку.

У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі Пятро Андрыевіч (кіраўнік), Аляксандр Кенда, Уладзімір Гундар, распавёў Pyx.by старшыня Руху на Брэстчыне Зміцер Траццяк.

Удзел у сходзе браў Аляксандр Мілінкевіч.

— Калі хочам мець арганізацыю, якая дзейнічае, якая эфектыўная, то мусіць быць пабудаванне структуры. Мы не партыя — у сэнсе тым, што мы зверху даем каманды, а на нізе павінны выконвацца. Мы грамадска-палітычны рух, і ў нас ідуць нізавыя ініцыятывы. Лакальная актыўнасць для нас вельмі важная. І мы не толькі будзем запрашаць людзей да ўдзелу ў кампаніях, якія будуць у Мінску, але таксама хочам, каб яны на месцах ініцыявалі тое, што трэба тут, — цытуе старшыню Руху «За Свабоду» радыё «Рацыя».

Нагадаем, раней аналагічныя сходы з мэтай стварэння і рэгістрацыі рэгіянальных арганізацый Руху адбыліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі і Віцебску.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны