Навіны Навіны Руху

«Захацелася застацца ў Беларусі і спрыяць дэмакратычным зменам»

«Захацелася застацца ў Беларусі і спрыяць дэмакратычным зменам»

5046 Праглядаў Варшава
Падведзеныя вынікі анкетавання ўдзельнікаў летняй школы Руху «За Свабоду»: 75% адказалі, што працэс навучання пераўзышоў іх лепшыя чаканні, а тых, чыя спадзевы не спраўдзіліся, зусім не апынулася.

Водгукі ўдзельнікаў парадавалі, кажа кіраўніца адукацыйных праектаў Руху Даша Слабчанка:

— Інвестыцыі ў людзей, у адукацыю маладых — гэта сапраўды самы эфектыўны шлях да пазітыўных зменаў у Беларусі.

«Змянілася ўспрыняцце беларускіх рэалій. Калі бачыш нешта больш дасканалае, больш дынамічнае, сучаснае, арыгінальнае і свабоднае, пачынаеш больш крытычна ставіцца да таго, у чым існуеш. Як той казаў, свет спазнаецца ў параўнанні, і параўноўваць трэба з нечым больш прагрэсіўным», — дзеліцца ўражаннямі адзін з удзельнікаў летняй школы.

Многія ўдзельнікі адказвалі, што летняя школа ім дадала ўпэўненасці, у тым ліку і ў дыскусіях аб будучым Беларусі ў аб’яднанай Еўропе. На пытанне «Ці змяніла летняя школа вашае стаўленне ці ўспрыняцце чагосьці? Калі так, то ў чым?», атрыманыя і такія адказы:

«Еўраінтэграцыйная прапаганда» зрабіла сваю справу і канчаткова мяне пераканала«;

«Стаўленне змянілася да лёсу нашай краіны. Я бачу будучыню ў нашым еўраінтэграванні»;

«Змянілася ўспрыняцце структуры Еўрапейскага звяза. Разабраліся з інтэграцыяй, з Беларуссю. Памянялася стаўленне да візаў і спрашчэння іх атрымання»;

«Стаўленне і ўспрыманне сябе як чальца грамадства і магчымасцяў для самарэалізацыі»;

«Захацелася застацца ў беларусі і спрыяць дэмакратычным зменам».

— Лічу, што галоўнае дасягненне летняй школы — гэта абуджэнне ва ўдзельніках прагі да дзеянняў, гэта паказванне ім перспектывы і шляхоў дзейнасці, — кажа старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. — Цешуся з такога складу ўдзельнікаў, гэта пакідае надзею на тое, што маладое пакаленне здолее прывесці Беларусь да дэмакратычных зменаў.

Нагадаем, летняя школа праходзіла ў варшаўскім Каледжы Еўропы. Беларускія ўдзельнікі былі вельмі ўражаныя тымі ўмовамі, у якіх атрымоўваюць адукацыю іх аднагодкі. Да слова, штогод 2-3 беларусы атрымоўваюць стыпендыю для атрымання ступені магістра ў Каледжы Еўропы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны