Навіны Навіны Руху

Рух будзе рэгістраваць віцебскую арганізацыю

Рух будзе рэгістраваць віцебскую арганізацыю

2926 Праглядаў Віцебск
24 ліпеня ў Віцебску прайшлоў абласны ўстаноўчы сход сябраў Руху «За Свабоду». На яго з’ехаліся 32 дэлегаты з адзінаццаці рэгіенаў і 23 госці.

Былі падведзеныя вынікі працы віцебскай арганізацыі Руху за мінулы перыяд. Перад удзельнікамі схода выступіў Аляксандр Мілінкевіч, які прааналізаваў сітуацыю у краіне і распавеў пра стратэгію Руху. Аб праграмах, які якія цяпер рэалізуюцца, і бліжэйшыя планы дзейнасці распавеў намеснік старшыні Юрась Губарэвіч. Кіраўніца Камітэта «Салідарнасць» Іна Кулей запрасіла ўсіх да супрацоўніцтва ў справе абароны рэпрэсаваных.

Удзельнікі схода абралі Раду ў складзе 15 чалавек — прадстаўнікоў усіх рэгіенаў. Старшынём Рады абласноой структуры Руху абраны Хрыстафор Жаляпаў.

Па сканчэнні афіцыйнай часткі схода адбылася двухгадзінная размова яго ўдзельнікаў з Аляксандрам Мілінкевічам. Сход таксама ўхваліў зварот да грамадзян Віцебска з нагоды Дня Незалежнасці 27 ліпеня. Яго меркавалася прыняць на мітынгу ў гэты дзень, алё ён быў забаронены віцебскімі ўладамі.

Сходы рэгіянальных аддзяленняў Руху «За Свабоду» прайшлі ўжо ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Будзе зробленая спроба зарэгістраваць іх у мясцовых управах юстыцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны