Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Мы пакуль ня сталі для народу альтэрнатывай гэтай уладзе

Мілінкевіч: Мы пакуль ня сталі для народу альтэрнатывай гэтай уладзе

3581 прагляд Магілёў
23 ліпеня ў Магілёве лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што апазыцыя знаходзіцца ў сыстэмным крызісе ад 2007 году. Выступ адбыўся на абласным сходзе арганізацыі, пасля якога будуць пададзеныя дакуманты на рэгістрацыю рэгіянальнай структуры.

«Калі краіна аўтарытарная, то мусіць быць яднаньне й левых і правых. У 2001 і 2006 годзе, на прэзыдэнцкіх выбарах, мы рэалізоўвалі сцэнар каляровых рэвалюцыяў. Мы казалі тады людзям: „Выходзьце на плошчу, бо сапраўдных выбараў няма“. Такія сцэнары могуць быць выніковымі, калі ёсьць дэмакратычна абраны адзіны лідэр у апазыцыі. Дзевяць кандыдатаў на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах — гэта памылка наша. Апазыцыя цяпер ня ў стане абраць адзінага лідэра. Калі мы цяпер гэтага ня можам зрабіць, то трэба хаця б арганізаваць нармальную дзейнасьць, падрыхтаваць супольную стратэгію, каб ведаць, што мы будзем рабіць хаця б на год наперад. Калі такое адбудзецца, то ёсьць шанец, што на нас паглядзяць як на нейкую супольную сілу. Апазыцыя павінна стаць у вачах людзей суб’ектам палітыкі. Мы пакуль ня сталі для народу альтэрнатывай гэтай уладзе», — сказаў Мілінкевіч.

Паводле радыё «Свабода»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны