Навіны Навіны Беларусі

Маці Мікіты Ліхавіда арыштавалі на 10 сутак

Маці Мікіты Ліхавіда арыштавалі на 10 сутак

3179 Праглядаў Мінск
Сярод іншых удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту 20 ліпеня да 10 сутак арышту прыгаварылі маму палітвязня, актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда Алену.

Праваабаронца Наста Лойка паведаміла «Салідарнасці» пра тое, што на суд над Аленай Ліхавід нікога не пусцілі, апроч адваката.

— Працэс доўжыўся дастаткова доўга. Алену Ліхавід, як і іншых людзей, чые справы разглядае суд Цэнтральнага раена, абвінавацілі па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пікетавання). Сведкі сцвярджалі, што абвінавачаныя заміналі праходу грамадзянаў па вуліцы. Алене Ліхавід далі 10 сутак арышту

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны