Навіны Навіны Руху

Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды абвастрэння супярэчнасцяў паміж афіцыйным Мінскам і Масквой

Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды абвастрэння супярэчнасцяў паміж афіцыйным Мінскам і Масквой

2599 Праглядаў Мінск
Апошнія падзеі вакол пытанняў запазычанасці Беларусі перад Газпрамам і Газпраму перад Беларуссю адлюстроўваюць сур’ёзны крызіс у палітычных стасунках паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі.

Узаемныя прэтэнзіі набываюць усё больш канфрантацыйны і небяспечны характар. Беларусі патрэбныя прагматычныя добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, а не рэгулярныя сваркі, непрадказальнасць і канфрантацыя.

У той жа час, усім відавочная поўная нежыццяздольнасць пабудаванай у Беларусі камандна-адміністрацыйнай эканамічнай мадэлі ва ўмовах дзеяння нармальных рынкавых механізмаў і рэальных коштаў на энерганосьбіты.

Толькі рынкавае рэфармаванне эканомікі і яе мадэрнізацыя з дапамогай цывілізаваных краінаў, найперш ЕС, дэмакратызацыя і павага да эканамічных, палітычных і грамадзянскіх правоў беларусаў, а таксама нацыянальная еднасць і згода здольныя стварыць трывалы падмурак для захавання незалежнасці і росквіту беларускай дзяржавы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны