Навіны Навіны Беларусі

Апазіцыя дамагаецца сустрэч з генпракурорам, а таксама старшынямі Кансуда і Вярхсуда

Апазіцыя дамагаецца сустрэч з генпракурорам, а таксама старшынямі Кансуда і Вярхсуда

2572 праглядаў
Апазіцыйныя палітыкі прапаноўваюць генпракурору, а таксама старшыням Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў Беларусі абмеркаваць на сумеснай сустрэчы пытанні «татальнага парушэння правоў і свабод у Беларусі».

Адпаведную прапанову ў пісьмовы выглядзе перадалі 15 ліпеня ў Генпракуратуру, Канстытуцыйны і Вярхоўны суды лідары Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесніка старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка і сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

У лісце да генпракурора Рыгора Васілевіча палітыкі зазначаюць: "Тысячы людзей у розных рэгіёнах краіны затрымліваюцца невядомымі людзьмі, часта з нематываваным прымяненнем сілы. Людзі пазбаўлены магчымасці абараняць свае правы у судовым парадку, таму што суды ператварыліся ў бездапаможны дадатак сілавых структур".

У лісце на імя старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча выказана "занепакоенасць татальным парушэннем Канстытуцыі з боку сілавых структур". "Супрацоўнікі праваахоўных органаў кіруюцца загадамі і нормамі падзаконных актаў, якія знаходзяцца ў супярэчнасці з Асноўным законам краіны", — гаворыцца ў пасланні.

У лісце да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы палітыкі выказваюць занепакоенасць тым, што "суды падтрымліваюць рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да іншадумцаў, безагаворачна становяцца на бок прадстаўнікоў праваахоўных органаў пры разглядзе спраў у судовым парадку". //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны