Навіны Навіны Беларусі

Апазіцыя ідзе да генпракурора

Апазіцыя ідзе да генпракурора

3302 праглядаў
4 ліпеня лідары шасці партый і грамадскіх арганізацый падпісалі звароты да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы і старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча з прапановай аб неадкладнай сустрэчы з мэтай абмеркавання пытання аб татальным парушэнні правоў і свабод грамадзян Беларусі.

Заўтра аб 11-й гадзіне раніцы Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ), Сяргей Калякін («Справядлівы свет»), Віталь Рымашэўскі (БХД), Уладзімір Някляеў («Гавары праўду»), Віктар Карнеенка (Рух «За Свабоду») і Анатоль Лябедзька (АГП) маюць намер наведаць Генеральную пракуратуру, а затым Канстытуцыйны і Вярхоўны суды, каб перадаць туды гэтыя звароты.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны