Навіны Навіны Беларусі

«Маўклівы пратэст» 13 ліпеня: зноў затрыманні

«Маўклівы пратэст» 13 ліпеня: зноў затрыманні

2620 Праглядаў Мінск Гомель
Падчас акцый маўклівага пратэсту 13 ліпеня затрымана не менш як 100 чалавек, у тым ліку як мінімум 25 у Мінску.

Такую выснову можна зрабіць з разрозненых паведамленняў СМІ і праваабаронцаў.

Частка затрыманых адпушчаныя. На астатніх складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У Мінску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманых даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда.

Сярод затрыманых падчас акцый было нямала выпадковых людзей, у тым ліку італьянец — саўладальнік аднаго з кафэ ў Гомелі.

У сталіцыі акцыя зноў была арганізавана ў новым фармаце: удзельнікам прапанавалі сабрацца ў магазінах і гандлёвых цэнтрах «Беларусь», «Еўрапейскі», «Чкалаўскі», «Рыга», «Карона», а таксама рэстаране «Максібіс», а затым накіравацца да бліжэйшай станцыі метро, даехаць да плошчы Перамогі, Нацыянальнай акадэміі навук і рухацца насустрач адзін аднаму, не апладзіраваць і не правакаваць міліцыю. Акцыя завяршылася звонам будзільнікаў на мабільных тэлефонах, пасля чаго пачалася актыўная фаза затрыманняў. Невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, найперш відэааператараў.

Доступ у сацыяльную сетку «Укантакце», дзе ўтварылася інтэрнэт-супольнасць «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», быў заблакаваны правайдарамі. //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны