Навіны Навіны Руху

Фальшыўка ад імя Мілінкевіча

Фальшыўка ад імя Мілінкевіча

3860 Праглядаў
На адрас удзельніка праграмы Каліноўскага Рамана Бурэнкі прыйшоў ліст з паведамленнем, што Рух «За Свабоду» праводзіць маніторынг сярод студэнтаў, што навучаюцца за мяжой. Ліст падпісаны старшынём Руху Аляксандрам Мілінкевічам. Нібыта Аляксандрам Мілінкевічам, бо подпіс — падробка. І ліст — таксама.

Рада Руху «За Свабоду» афіцыйна заяўляе, што ніколі не рассылала лісты з падобным зместам студэнтам стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Подпіс Аляксандра Мілінкевіча, размешчаны ўнізе, падробны.

— Гэта адназначна не мой подпіс, і змест ліста для мяне не зразумелы. Ні Рух «За Свабоду», ні Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» не займаюцца маніторынгам сярод студэнтаў. Мы са свайго боку дапамагаем рэпрэсаваным альбо іх сваякам атрымаць якасную еўрапейскую адукацыю, каб яны змаглі скарыстацца атрыманымі ведамі на карысць новай, вольнай Беларусі, — каментуе выпадак Аляксандр Мілінкевіч.

Адрасат адразу звярнуў увагу на неахайна аформлены ліст, у якім шмат арфаграфічных памылак і правак ад рукі (нават назва вуліцы напісана няправільна). У лісце таксама няма дакладных кантактаў да каго звяртацца. Раман Бурэнка пераслаў копію ліста ў офіс Руху «За Свабоду» і напісаў пра свае падазрэнні. Ён не ўяўляе, каму спатрэбілася падрабляць подпіс спадара Мілінкевіча і дыскрэдытаваць ПАГА «Рух «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны