Навіны Навіны Руху

Еўрашкола (фота)

Еўрашкола (фота)

6820 Праглядаў Варшава
Напачатку ліпеня Рух «За Свабоду» зладзіў летнюю школу «Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя». Навучанне прайшло ў варшаўскім каледжы Еўропы.

Конкурс у школу склаў 2,5 чалавека на месца. Навучанне прайшлі 20 маладых беларусаў. Месца для летняй школы было абранае не выпадкова: з 1 ліпеня ўпершыню пасля далучэння да Еўрапейскага Звязу да Польшчы перайшло прэзідэнцтва ў Радзе ЕЗ. Старшынства краіны-суседкі ў Еўрапейскім Звязе — цудоўны нагода для абмеркавання пытанняў беларуска-еўрапейскіх дачыненняў.

Кіраўніца адукацыйных праектаў Руху «За Свабоду» Даша Слабчанка распавядае, што «удзельнікі летняй школы былі вельмі актыўнымі: лекцыі не прапускалі, задавалі шмат пытанняў, кожны з іх — асоба, а разам — цудоўная каманда!».

Цяпер яны распрацоўваць ўласныя міні-праекты — найлепшыя ідэі атрымаюць магчымасці рэалізацыі.

Выпускнікі школы, якія цягам года праявяць сябе ў сваёй галіне, змогуць стаць лектарамі падчас наступнай летняй школы.

А сёлета ведамі дзяліліся вядомыя эксперты: палітолагі Алесь Лагвінец і Андрэй Фёдараў, спецыяліст па публічнай палітыцы Ірына Віданава, эканамісты Сяргей Чалы і Сяржук Наўродскі, юрыст Юры Чавусаў, спецыяліст па кіраванні праектамі Яраслаў Бекіш. Выступалі і замежныя госці: дырэктар дэпартамента Еўропы і Еўразіі пры амерыканскім Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі Роджэр Патоцкі і колішні амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыуш Машкевіч.

Апрача лекцый, у праграме навучання былі візіт у МЗС, сімуляцыйная гульня па візавай тэматыцы і дыскусіі.

Даша Слабчанка адзначае, што «досвед, калі адукацыйны праект у Еўропе каардынуюць самі беларусы, апынуўся вельмі станоўчым. І вельма важна, што нашыя навучэнцы пабачылі на ўласныя вочы, што гэта такое — навучанне ў Еўропе».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны