Навіны Навіны Руху

На абласны сход гомельскага Руху «За Свабоду» прыйшлі ўдзельнікі «сеткавай рэвалюцыі»

На абласны сход гомельскага Руху «За Свабоду» прыйшлі ўдзельнікі «сеткавай рэвалюцыі»

3007 Праглядаў Гомель
10 ліпеня ў Гомелі адбылося адкрыты абласны сход Руху «За Свабоду». 10 ліпеня ў Гомелі адбылося адкрыты абласны сход Руху «За Свабоду».

У ходзе мерапрыемства выступілі лідар арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч з аналізам палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

На думку А. Мілінкевіча, крызіс, у які ўступіла цяпер Беларусь, сістэмны, і хуткага выхаду з яго не прадбачыцца. Улада паказвае сваю няслушнасць. І менавіта таму генеральная стратэгічная задача дэмакратычных сіл цяпер — думаць аб выбарах пасля Лукашэнкі. А. Мілінкевіч перакананы, што менавіта першыя свабодныя выбары стануць пераломным момантам для Беларусі: абяруць беларусы дэмакратычны шлях развіцця альбо аддадуць перавагу ў чарговы раз папулісту, як часта бывае ў крызісных грамадствах.

Галіна Скараход прэзентавала гамяльчанам праект «Народная Праграма», а старшыня Камітэта падтрымкі рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей распавяла аб асноўных напрамках работы Камітэта.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі «За Свабоду» Пётр Кузняцоў прадставіў публічную справаздачу аб працы арганізацыі за год, які прайшоў з мінулага справаздачна-выбарнага сходу, а таксама прэзентаваў план дзеянняў на бліжэйшы перыяд.

Са справаздачы вынікала, што Рух «За Свабоду» ў Гомельскай вобласці ў сваёй працы арыентуецца на дасягненне універсальных чалавечых мэт і вынікаў, якія забяспечваюць структуры ўстойлівасць нягледзячы ні на якія праблемы альбо выклікі на рэспубліканскім узроўні. Па словах П. Кузняцова, такія напрамкі: інфармацыя, рэпутацыя, салідарнасць і арганізацыйнае будаўніцтва. Адным з прыярытэтных напрамкаў была грамадская праца, накіраваная на ўцягванне максімальна магчымай колькасці людзей у грамадзянскую супольнасць.

Што тычыцца палітычнай дзейнасці, то мінулым годам Рух у асноўным засяроджваўся на дапамозе палітычным саюзнікам, ператвараючыся, такім чынам, у рэгіянальны рэсурсны цэнтр. Самастойнай палітычнай лініі ён не вёў, бо гэта не ўваходзіць у статутныя мэты і задачы.

У бліжэйшай будучыні, паведаміў Пётр Кузняцоў, Рух плануе развіваць дасягнутыя поспехі, а таксама правесці шэраг мабілізацыйных грамадскіх кампаній, накіраваных на кансалідацыю канкрэтных сацыяльных груп.

Акрамя таго, з улікам новых рэалій мяркуецца узмацніць прысутнасць у сацыяльных сетках, яшчэ больш увагі надаваць развіццю рэгіянальных медыя, падтрымліваць моладзевыя і грамадскія ініцыятывы, садзейнічаць пашырэнню інфармацыйнай кампаніі «Ведаю!», якая рэалізуецца шэрагам грамадскіх арганізацый Гомельшчыны, на раённыя цэнтры.

«Наша стратэгія простая і пазітыўная: няма сэнсу з чым-небудзь ці з кім-то змагацца. Як сказаў адзін філосаф, калі нас не задавальняе рэчаіснасць, мы проста павінны стварыць новую рэальнасць, якая выцесніць старую як неактуальную», — падсумаваў абласны лідар Руху" За Свабоду«.

На сходзе прысутнічалі каля сотні чалавек, у ліку якіх нямала моладзі, якая толькі нядаўна зацікавілася палітыкай і грамадскай дзейнасцю пад уплывам удзелу ў акцыях «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». //«Моцныя навіны»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народная праграма

Апошнія навіны