Навіны Навіны Руху

«Трэба выпрацоўваць стваральны настрой у грамадстве»

«Трэба выпрацоўваць стваральны настрой у грамадстве»

4281 прагляд Гомель
Лідар руху «За свабоду» 10 ліпеня браў удзел у сходзе Гомельскай абласной структуры гэтай арганізацыі.

Аляксандр Мілінкевіч адказваў на пытанні прысутных, даваў свой аналіз палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Экс-кандыдат у прэзідэнты лічыць неабходным звяртаць увагу не толькі на пратэстныя настроі, якія ёсць у грамадстве, але і выпрацоўваць у беларусаў настрой стваральны.

Акрамя Мілінкевіча на сходзе выступілі рэгіянальны лідар Руху «За Свабоду» і блогер Пятро Кузняцоў, кіраўніца «Салідарнасці» Іна Кулей, кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Таксама на сходзе была прадстаўлена публіцы грамадская ініцыятыва «Народная праграма», перадае Еўрарадыё.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Страху няма!

Апошнія навіны