Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч пра «Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі»

Мілінкевіч пра «Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі»

4376 Праглядаў Варшава
Прагнозы разьвіцьця падзей у Беларусі, роля Эўропы ў палітычных пераменах, сакрэты дзейнасьці недзяржаўных СМІ — пра ўсё гэта маглі даведацца ўдзельнікі летняй школы «Беларусь. Эўропа. Дэмакратыя», якая прайшла ў Варшаве.

Заключным акордам летняй школы, якую арганізаваў для маладых беларусаў Рух «За Свабоду» сталі дзьве дыскусіі. Падчас першай абмяркоўвалася разьвіцьцё падзей у Беларусі ў бліжэйшы час. Другая ж датычылася сучаснасьці й будучыні незалежных беларускіх СМІ.

У Беларусі шырацца пратэсты, але апазыцыйныя палітыкі не вырашаюцца стаць на іх чале. Чаму? Бо Лукашэнка паступова губляе аўтарытэт і давер грамадзянаў, а апазыцыя аўтарытэту пакуль не заваявала, тлумачыць кіраўнік Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Таму палітыкі пакуль ня здольныя ўзначаліць спантанны грамадзкі рух, лічыць ён:

«Тое, што нараджаецца праз сацыяльныя сеткі — гэта натуральны працэс. Ня ўсім трэба камандаваць! Гэта Лукашэнка любіць кантраляваць усё. А мы павінныя супрацоўнічаць. Палітычныя лідары, натуральна, павінныя ўдзельнічаць у гэтых акцыях, але не спрабаваць падначаліць іх сабе. Гэта толькі пашкодзіць».

Апазыцыйным палітыкам трэба выходзіць да людзей, кантактаваць зь імі, каб грамадзяне ўбачылі ў іх лідараў. «Больш трэба працаваць усім палітыкам, у тым ліку й мне», — зазначыў, як паведамляе Польскае радыё, Аляксандар Мілінкевіч.

Што можа зрабіць Эўразьвяз дзеля палітычных пераменаў у Беларусі? На жаль, ня так ужо й шмат, перакананы палітоляг Андрэй Фёдараў:

«Я б раіў не дамаўляцца з Масквой аб лёсе Беларусі за сьпіной беларусаў. Эўразьвязу трэба дапамагаць грамадзянскай супольнасьці, вырашыць ўрэшце рэшт візавае пытаньне, дапамагаць рэпрэсаваным. Таксама трэба падтрымліваць незалежныя мас-мэдыя. Гэта неабходна, каб мяняць мэнталітэт беларускага грамадзтва».

Адбылася и дыскусія з прадстаўнікамі беларускіх радыёстанцыяў і тэлебачаньня, якія вяшчаюць з тэрыторыі Польшчы. На сустрэчу прыйшлі кіраўнікі тэлеканалу «Белсат», радыё «Рацыя», Эўрапейскага радыё для Беларусі і Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны