Навіны Навіны Беларусі

Замест долараў — відовішчы

Замест долараў — відовішчы

3273 праглядаў Мінск Шклоў
Лукашэнка пракаментаваў заклік Руху «За Свабоду» адмовіцца падчас крызісу ад правядзення 3 ліпеня ваеннага парада. «Людзі хочуць не толькі хлеба, але і відовішчаў», — заявіў ён.

Салют Лукашэнка ацаніў 10-15 тысяч долараў, а «калі гаварыць агулам пра кошт усіх мерапрыемстваў, то гэта капейкі».

Ён лічыць неабходным правядзенне ваенных парадаў з удзелам танкаў і самалётаў: «Дзякуй богу, што паказалі. Гэта значыць, што іх памылі, аднавілі да лепшага ўзроўню, чым яны выйшлі з завода... Наш чалавек павінен ведаць, што мы можам яго абараніць».

Напярэдадні парада ў сваім артыкуле, апублікаваным у «Белорусской военной газете», начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў пісаў: «Мы спецыяльна палічылі, як можна было б выкарыстаць сродкі, што выдзяляюцца ў межах ваеннага бюджэту на парад войскаў, і атрымалі яўна несуцяшальныя для апазіцыянераў вынікі. Аказваецца, прапанаваная імі эканомія сродкаў дастатковая, каб выдаць не больш чым па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару рэспублікі. Вось яна — мара апазіцыянераў — запаветная каўбаса, якую злая дзяржава адняла ў свабодных людзей, якія пухнуць з голаду».

У заяве Руху «За Свабоду» наконт адмены ваеннага парада гаварылася: «Па віне ўладаў Беларусь сёння знаходзіцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе. Аднак някруглая дата 3 ліпеня (Мінск ад фашыстаў у гэты дзень вызвалялі ў 1944 годзе) будзе на шырокую нагу святкавацца як Дзень Незалежнасці (незалежнасці ўладаў ад народу?). Рыхтуецца правядзенне параду з ваеннай тэхнікай: па цэнтры сталіцы праедуць баявыя машыны часоў Другой сусветнай вайны і сучасныя мадэлі, а ў неба на шоў-палёты ўздымуцца самалёты.

Рух „За Свабоду“ заклікае адмяніць пампезны ваенны парад у гэты нялёгкі для краіны і яе грамадзянаў час. Дзяржава ў каго толькі можна просіць крэдытаў, не аддаўшы яшчэ мільярды долараў папярэдніх пазыкаў, узровень жыцця беларусаў імкліва падае, а ўлады недарэчна ладзяць дарагое мерапрыемства.

Ва ўмовах такога неабгрунтаванага і марнатраўнага шыкавання беларусы маюць поўнае маральнае права разам з ушанаваннем памяці загінулых за Беларусь, выказаць свой пратэст кіраўніцтву краіны, якое працягвае жыць не сродках і спавядае няхітры прынцып — залагодзіць народ відовішчамі».

Пра відовішчы, як бачым, мы трапілі ў кропку.

Між тым, пазіцыя многіх жыхароў Мінска аказалася салідарнай з заявай Руху: па ацэнках журналістаў, што асвятлялі парад, за ім назірала нашмат меней людзей, чым мінулымі гадамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны