Навіны Навіны Беларусі

Чарговы «хапун» у сераду

Чарговы «хапун» у сераду

2358 Праглядаў Мінск
Акцыі «маўклівага» пратэсту 6 ліпеня зноў былі разагнаныя асобамі ў цывільным. Паводле дадзеных праваабаронцаў, па краіне затрыманыя каля 400 чалавек, больш за палову — у Мінску, дзе акцыі прайшлі паводле новай тактыкі ў дзевяці кропках горада.

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч акурат 6 ліпеня заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, прымаючы захады па забеспячэнні грамадскага парадку, самі таксама павінны выконваць дзеючае заканадаўства. У прыватнасці, быць максімальна карэктнымі, папярэдне, калі дазваляе сітуацыя, прадстаўляцца і патрабаваць ад грамадзян спынення супрацьпраўных дзеянняў, тлумачыць заканадаўства і наступствы яго невыканання.

Аднак праваахоўнікі, калі асобы ў цывільным гэта яны, зварот генпракурора праігнаравалі. Цікава, якой будзе яго рэакцыя?

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны