Навіны Навіны Руху

Затрымалі з-за футболкі і аштрафавалі

Затрымалі з-за футболкі і аштрафавалі

4073 праглядаў Гомель
Гомельскі актывіст руху «За Свабоду» Уладзімір Няпомняшчых аштрафаваны на 350 тысяч рублёў. Пастанову на падставе міліцэйскага пратаколу вынес суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Ілля Свірыдаў.

Учора супрацоўнікі службы аховы — прапаршчык міліцыі Валянцін Гарбачоў і малодшы сяржант Рустам Ісмайлаў — затрымалі спадара Няпомняшчых на вуліцы Перамогі на прыпынку грамадскага транспарту. На Уладзіміры была футболка з надпісамі: наперадзе: «19 снежня 2010 году — крывавая нядзеля», на спіне: «Далоў фашызм!».

Уладзімера адвезлі ў Чыгуначны РАУС, а пасля — у ізалятар часовага ўтрыманьня. Яго абвінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства. Малодшы супрацоўнік унівэрсітэта транспарту Ўладзімер Чумакоў сведчыў у судзе, што Няпомняшчых нібыта агітаваў мінакоў на Прывакзальнай плошчы ўзяць удзел 6 ліпеня ў «маўклівай» акцыі пратэсту. Але асабліва не спадабаўся 34-гадоваму малодшаму супрацоўніку надпіс на футболцы «Далоў фашызм!».

Няпомняшчых, у сваю чаргу, адказаў, што ніяк не мог напісаць вітанне такой агіднай з’яве, як фашызм.

Уладзіміра Няпомняшчых, дарэчы, былога афіцэра міліцыі, затрымлівалі за розныя надпісы на футболцы шэсць разоў. І вось цяпер аштрафавалі, абвінаваціўшы, аднак, у парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства, перадае радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны