Навіны Навіны Руху

У Гомельскай вобласці прайшла інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітвязня Мікіты Ліхавіда

У Гомельскай вобласці прайшла інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітвязня Мікіты Ліхавіда

2839 Праглядаў Гомель Мазыр Рэчыца Светлагорск Жыткавічы Ветка
Актывісты Руху «За Свабоду» у Гомельскай вобласці на працягу некалькіх апошніх дзён раздалі жыхарам Гомеля і раённых цэнтраў 15 000 улётак у падтрымку палітвязня Мікіты Ліхавіда.

У інфармацыйным матэрыяле, у прыватнасці, распавядаецца гісторыя зняволення актывіста Руху «За Свабоду», атаксама паведамляецца аб тым, як з ім звяртаюцца ў калоніі: на працягу месяца — трохразовае памяшканне ў карцэр.

Улёткі раздаваліся ў людных месцах, а таксама раскідваліся па паштовых скрынях. Акрамя Гомеля, акцыя прайшла ў такіх раённых цэнтрах, як Мазыр, Рэчыца, Светлагорск, Жыткавічы, Ветка, а таксама ў сельскай мясцовасці ў Гомельскім раёне.

«Малады Мікіта Ліхавід зараз паказвае ўсім нам прыклад мужнасці: нават знаходзячыся ў калоніі, ён працягвае змагацца, не прызнаючы сябе асуджаным, за што і падвяргаецца пастаяннаму пераследу з боку адміністрацыі. Па ўсёй Беларусі цяпер ідуць акцыі пратэсту, і такі прыклад надзвычай важны. Але важна, каб людзі сапраўды ведалі і бачылі, што адбываецца ў Беларусі і якімі трывалымі могуць быць простыя беларусы, такія, як Мікіта Ліхавід», — так апісаў мэту акцыі рэгіянальны лідар Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў.

Інфармацыйная акцыя ў Гомельскай вобласці прайшла ў рамках аналагічнай рэспубліканскай кампаніі Руху «За Свабоду». //«Моцныя навіны»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны