Навіны Навіны Руху

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Гэта праявы нават не паліцэйскай, а бандыцкай дзяржавы

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Гэта праявы нават не паліцэйскай, а бандыцкай дзяржавы

3043 праглядаў Мінск
Лідар Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Негатыў

Гэта тое, што адбываецца на вуліцах Мінска і іншых гарадоў падчас акцый «маўклівага» пратэсту. Замест абароны мірных грамадзян, якія ўсяго толькі пляскаюць у далоні, сілавікі ўчыняюць з кожным разам усё больш жорсткія разгоны. Гэта праявы нават не паліцэйскай, а бандыцкай дзяржавы: па вуліцах хапаюць мінакоў, якіх падазраюць у нелаяльнасці да рэжыму і незадаволенасці жыццём, кідаюць у пастарункі, штрафуюць. Абараніць сябе грамадзянін не мае шанцаў, бо ўсе разумеюць, што гэта робяць «праваахоўнікі».

Пазітыў

Разам з тым у гэтых ненармальных падзеях ёсць і плюс. Бо тым раней большасць беларусаў зразумее, што так жыць далей і трываць нельга. Тым хутчэй абрынецца гэты маразм. Народ такім чынам хутчэй пераўтворыцца ў грамадзян: не праз слушныя, але абстрактныя заклікі з боку апазіцыі, а праз уласную пазіцыю, канкрэтны досвед дачыненняў з дыктатурай і супраціў ёй.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны