Навіны Навіны Руху

Гомельская міліцыя ўзмацніла ціск на актывістаў

Гомельская міліцыя ўзмацніла ціск на актывістаў

3998 Праглядаў
Улады спрабуюць закрыць сайт «Моцныя навіны» і рэгіянальны офіс Руху «За Свабоду» ў Гомелі. Адбываюцца таксама прэвентыўныя затрыманні.

У гомельскі офіс Руху «За Свабоду» прыйшлі міліцыянты. Яны патрабавалі дамову аб арэндзе нерухомасці і пісьмовыя тлумачэнні, што размяшчаецца ў яе памяшканнях.

Пасля агляду памяшкання быў затрыманы адміністратар сайта odsgomel.org Яўген Сувораў. Каардынатару Руху «За Свабоду» па Гомельшчыне Пятру Кузняцову, які адсутнічаў, пакінулі позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца ў панядзелак ў РАУС для дачы тлумачэнняў наконт выкарыстання офіса.

Пётр Кузняцоў мяркуе, што ўлады шукаюць нагоду, каб скасаваць дамову арэнды і пазбавіць рэгіянальную структуру юрыдычнага адраса.

У аддзяленні міліцыі Яўгена Суворава папярэдзілі пра недапушчальнасць удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і патрабавалі, каб ён зачыніў сайт odsgomel.org хаця б да панядзелка. Яўген Сувораў патлумачыў, што на яго імя толькі зарэгістраваны дамен, а да інфармацыйнага зместу сайта ён доступу не мае і нічым дапамагчы не зможа.

Тым часам, у Гомелі прэвентыўна затрыманыя актыўны карыстальнік сацыяльных сетак Руслан Усціменка і маладафронтавец Андрэй Цянюта. Выглядае на тое, што гомельскія ўлады занепакоеныя рэзкім ростам пратэстных настрояў у грамадстве і спрабуюць праз прэвентыўныя рэпрэсіўныя захады не дапусціць арганізацыі публічных апазіцыйных акцый.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны