Навіны Навіны Руху

Актывістаў ізалююць напярэдадні 3 ліпеня

Актывістаў ізалююць напярэдадні 3 ліпеня

4517 Праглядаў Брэст
У Брэсце затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар актывісты Руху «За Свабоду» Іван Стасюк і Артур Анісімаў. Хлопцам хутчэй за ўсё інкрымінуюць «дробнае хуліганства».

На дадзены момант вядома, як затрымлівалі Івана Стасюка. Сведкі бачылі, як удзень 1 ліпеня да яго пад’ехала машына, з яе выйшлі людзі ў цывільным і скруцілі хлопца. Пазней сваякі юнака даведаліся, што яго вінавацяць паводле артыкула 17.1 КоАП.

Падобна на тое, што разам са Стасюком быў затрыманы таксама Артур Анісімаў. У чым вінавацяць Артура, пакуль што міліцыянты не кажуць нават яго маці. Абодва хлопцы зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Верагодна 3 ліпеня ім давядзецца правесці ў камеры.

Каардынатар Руху з Брэста Дзяніс Турчаняк мяркуе, што сілавікі робяць так званыя прэвентыўныя затрыманні актывістаў, каб зменшыць верагоднасць правядзення пратэстных акцый падчас афіцыйнага святкавання Дня незалежнасці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны