Навіны Навіны Руху

Апазіцыя сустрэлася з Фюле і Сікорскім

Апазіцыя сустрэлася з Фюле і Сікорскім

3167 Праглядаў Варшава Мінск
Лідары шасці апазіцыйных структур, што падпісалі 29 чэрвеня пагадненне аб намеры праводзіць супольную дзейнасць, сустрэліся сёння ў Варшаве з еўракамісарам па пашырэнні і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю Pyx.by назваў гэтыя перамовы вельмі важнымі, адзначыўшы, што яны адбыліся напярэдадні перыяду старшынства Польшчы ў Еўразвязе.

«Гэта значыць, сітуацыя ў Беларусі застаецца ў цэнтры ўвагі Еўразвязу. Там чакаюць пазітыўных зменаў у нашай краіне. Тое, што ўчора мы падпісалі шасцю суб’ектамі дэмакратычных сілаў пагадненне наконт сумеснай платформы, ёсць важным, але толькі першым крокам да аб’яднання. Цяпер патрэбная распрацоўка канкрэтнага плану сумесных дзеянняў. Гэта вельмі важна, бо Беларусь напярэдадні сур’ёзных пераменаў», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, пагадненне падпісалі ўчора ў Мінску прадстаўнікі Партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду!», Руху «За Свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны