Навіны Навіны Руху

Актывіст Руху дамогся добраўпарадкавання ходнікаў

Актывіст Руху дамогся добраўпарадкавання ходнікаў

4075 Праглядаў Пінск
Пінскі актывіст Руху «За Свабоду» Юры Бахцераў паўздзейнічаў на мясцовых чыноўнікаў праз Камітэт дзяржкантролю.

Даробкай пешаходнага пераходу ля пуцеправода па вул. 60 гадоў Кастрычніка і аднаўленнем асфальтавага пакрыцця па вуліцы Чыгуначнай, якое было пашкоджана падчас падключэння гандлёвага цэнтру «Еўраопт» да гарадскіх сетак, занялося КУПП «ЖКГ» Пінска пасля прамога указання старшыні Пінскага міжрэгіянальнага камітэта дзяржкантролю.

Трохі раней актывіст Руху «За Свабоду» Юры Бахцераў накіраваў ліст у Пінскі МКДК, у якім звярнуў увагу на хібы ўпрацы дарожных будаўнікоў. Актывісту ў хуткім часе прыйшоў адказ ад старшыні ведамства сп. Сярэдзіча, які праінфармаваў, што Камітэт дзяржкантролю накіраваў лісты ў КУПП «ЖКГ» Пінска, упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінскага гарвыканкама і УП «ПМК-23» з патрабаваннем вырашыць праблемы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны