Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Сёння крызіс і ва ўладзе, і ў апазіцыі

Мілінкевіч: Сёння крызіс і ва ўладзе, і ў апазіцыі

3034 праглядаў
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч на прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня заявіў, што ў крызісе знаходзіцца не толькі ўлада, але «пэўны крызіс» перажывае і апазіцыя:

— Сёння крызіс ва ўладзе і, трэба сумленна прызнацца, сёння пэўны крызіс і ў апазіцыі. І вынікам гэтага крызісу з’яўляецца тое, што ў апошні час мы дрэнна скаардынаваныя і слаба аб’яднаныя. Мы не ставілі перад сабой мэту ствараць чарговую кааліцыю. Мы паспрабавалі разам выпрацаваць агульны погляд на сённяшнюю сітуацыю і прапанаваць спосабы дэмантажу цяперашняй сістэмы — палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай. Відавочна, што яна вядзе краіну ў тупік...

Чаго мы гаворым пра выбары, калі ў турме людзі?.. Калі крызіс у краіне?.. Калі працягваюцца рэпрэсіі?.. Таму што, калі казаць аб дэмантажы сістэмы, перш за ўсё трэба пачынаць з выбараў — рабіць выбары сумленнымі, справядлівымі. Апазіцыя павінна быць прадстаўленая ва ўладзе.

Зараз настаў час вялікай адказнасці, адказнасці кожнага грамадзяніна Беларусі... Таму што краіна наша можа стаць еўрапейскай дэмакратычнай Беларуссю, а можа стаць прыдаткам іншай дзяржавы, — падкрэсліў, як паведамляе «Беларускі партызан», Аляксандр Мілінкевіч.

29 чэрвеня шэраг апазіцыйных сіл падпісалі пагадненне аб правядзенні ўзгодненай палітыкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны