Навіны Навіны Беларусі

Барысаўскі актывіст накіраваў ліст у ААН

Барысаўскі актывіст накіраваў ліст у ААН

4292 праглядаў Барысаў
Прыхільнік Руху «За Свабоду» Алег Мацкевіч упэўнены, што прэтэнзіі міліцыі да ўдзелу ў гуляннях, зладжаных праз сацыяльныя сеткі, парушаюць яго правы.

22 чэрвеня начальнік аддзела аховы правапарадку Барысаўскага РАУС вывеў Алега Мацкевіча з галоўнай плошчы Барысава і прымусіў у аддзяленні міліцыі падпісаць папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і магчымае прыцягненне да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў будучыні.

Алег Мацкевіч накіраваў з прычыны адвольнага затрымання скаргі ў абласныя пракуратуру і Ўпраўленне ўнутраных спраў. Да ўсяго быў складзены і адпраўлены электронны ліст у Раду па правах чалавека пры ААН.

«Працэдура разгляду індывідуальных скаргаў, як вядома, справа доўгая. Зойме часу. Таму каб адразу ўключыць «у працу» механізмы міжнароднай абароны правоў чалавека, звяртаюся ў Савет па правах чалавека ў адпаведнасці з «спецыяльнымі працэдурамі», — тлумачыць Алег Мацкевіч у сваім блогу напісанне скаргі ў міжнародныя структуры.

Актывіст лічыць, што яго затрыманне праводзілася не ў адпаведнасці з працэсуальным кодэксам (яго затрымлівалі па падазрэнні ў тым, што дакументы фальшывыя, а сапраўдная прычына выявілася іншай), яму беспадстаўна інкрымінавалі ўдзел у несанкцыяванай акцыі. З удзелам Алега Мацкевіча склалі пратакол апытання, аформілі на актывіста пісьмовае папярэджанне, зрабілі прыніжальную працэдуру пастаноўкі на відэаўлік і пасля ўсяго затрымлівалі ў аддзяленні яшчэ цягам трох гадзін.

Паводле прыхільніка Руху «За Свабоду», дзяржава замест абароны канстытуцыйных правоў грамадзян (права на свабоду меркаванняў, права на свабоду перасоўвання ў публічных месцах) — гэтыя правы груба парушае праз здзяйсненне адвольных затрыманняў грамадзян.

Больш падрабязна пра скаргу тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны