Навіны Навіны Руху

«На тыдні » з Аляксандрам Мілінкевічам: Верым, можам, пераможам!

«На тыдні » з Аляксандрам Мілінкевічам: Верым, можам, пераможам!

3153 праглядаў
Лідар Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Пазітыў

Парадавала беларуская футбольная «маладзёжка», якая, хай і з вялікім шанцаваннем, трапіла на Алімпіяду 2012 года ў Лондане. Гэты поспех значны тым, што яшчэ ніводнай зборнай былога СССР такое не ўдавалася. А з гульнявых відаў спорту на Алімпіядах бралі ўдзел толькі хакеісты ды жаночая зборная па баскетболе, да якога я не раўнадушны. Будзем верыць, што на Алімпійскіх гульнях футбольнай маладзёжнай зборнай выступіць удала, і многія гульцы неўзабаве ўзмацняць нацыянальную каманду. А то кудысьці патэнцыял «маладзёжак» знікае... Верым, можам, пераможам!

Негатыў

Тое, як ламаюць карцарам у Наваполацкай калоніі рухаўца Мікіту Ліхавіда. Калі кампанія лістоў у яго падтрымку не дасць вынікаў і да хлопца не пачнуць ставіцца па-людску, то прадстаўнікі адміністрацыі калоніі маюць усе шанцы зрабіцца неўязнымі ў Еўразвяз. Калі беларускія ўлады хочуць крэдытаў, то ўсе палітзняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Але пакуль яны ў вязніцах, да іх там павінны ставіцца гуманна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны