Навіны Навіны Беларусі

Кошт параду ў каўбасным выражэнні

Кошт параду ў каўбасным выражэнні

3003 праглядаў
Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў адказаў грамадскай арганізацыі «Рух «За Свабоду», якая заклікала ўлады адмяніць у сітуацыі эканамічнага і палітычнага крызісу ў краіне запланаваны на 3 ліпеня ваенны парад.

У сваім артыкуле, апублікаваным у «Белорусской военной газете», Уладзімір Макараў піша: «Мы спецыяльна палічылі, як можна было б выкарыстаць сродкі, што выдзяляюцца ў межах ваеннага бюджэту на парад войскаў, і атрымалі яўна несуцяшальныя для апазіцыянераў вынікі. Аказваецца, прапанаваная імі эканомія сродкаў дастатковая, каб выдаць не больш чым па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару рэспублікі. Вось яна — мара апазіцыянераў — запаветная каўбаса, якую злая дзяржава адняла ў свабодных людзей, якія пухнуць з голаду».

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Уладзімір Макараў не ўдакладніў, які менавіта гатунак каўбасы ўлічваўся пры падліках, пры гэтым адзначыў, што гаворка ідзе пра самую танную каўбасу. Самай дарагой каўбасы, паводле яго слоў, хапіла б не больш чым па адным граме.

Такім чынам, калі для спрашчэння падлікаў колькасць насельніцтва Беларусі прымаць у 10 мільёнаў чалавек, то кошт параду на Дзень Незалежнасці аказваецца супастаўным са 100 тонамі самай таннай каўбасы ці 10 тонамі самай дарогай.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны