Навіны Навіны Руху

Начальнік СІЗА № 1 адказаў Мілінкевічу на ліст адносна палітвязня

Начальнік СІЗА № 1 адказаў Мілінкевічу на ліст адносна палітвязня

3941 прагляд Мінск
Паўкоўнік унутранай службы сп. Краўчанка запэўнівае, што асуджаны за актыўны ўдзел у паслявыбарчых пратэстах Зміцер Бандарэнка знаходзіцца пад наглядам медыкаў, і ягоны стан здароўя задавальняючы. Лідэр Руху «За Свабоду» у сваім лісце выказаў трывогу за здароўе Змітра Бандарэнкі.

Аляксандр Мілінкевіч у сваім лісце да начальніка СІЗА № 1 Дэпартамента выканання пакаранняў выказаў глыбокую занепакоенасць станам здароўя палітвязня.

«У апошні час нам паступае інфармацыя аб вялікіх праблемах са здароўем у Сп. Дзмітрыя Бандарэнкі, у прыватнасці ў яго абвастрылася язва страўніка і яму з прычыны чатырох грыжаў дыскаў пазваночніка, ушчэмленых трох спіннамазгавых нерваў тэрмінова патрабуецца аперацыя. Такая сітуацыя выклікае глыбокую занепакоенасць, бо гэта ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе Сп. Дзмітрыя Бандарэнкі. Прашу Вас тэрмінова адрэагаваць на ўзніклую сітуацыю», — напісаў Аляксандр Мілінкевіч.

Лідар Руху «За Свабоду» нагадаў начальніку калоніі, што беларуская і міжнародная дэмакратычная грамадскасць уважліва сочаць за лёсам палітычных вязняў у Беларусі і заклікаў самога і падначаленых ставіцца да іх гуманна і з павагай, выконваць нормы дзейнага беларускага заканадаўства, а таксама міжнародныя гуманітарныя акты, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Як вядома, апошнім часам, стан здароўя каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Бандарэнкі істотна пагоршыўся. Яго перавялі ў медсанчастку следчага ізалятара.

Лідэр Руху «За Свабоду» бліжэйшым часам намераны звяртацца да кіраўнікоў Еўразвязу, з просьбай выкарыстаць усе магчымасці, каб палепшыць умовы ў якіх зараз утрымліваецца Зміцер Бандарэнка, і прымусіць беларускія ўлады аказаць палітвязню неабходную медычную дапамогу.

Нагадаем, Зміцер Бандарэнка быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым паводле ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх»).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны