Навіны Навіны Руху

Актывістка Руху скардзіцца генпракурору на сэксуальныя дамаганні

Актывістка Руху скардзіцца генпракурору на сэксуальныя дамаганні

4656 Праглядаў Брэст
Інга Абрамава накіравала скаргу на сэксуальныя дамаганні і на дыскрымінацыю яе як жанчыны.

Брэсцкая актывістка Руху «За Свабоду» Інга Абрамава разам з актывістам Руху Раманам Кісляком знаходзіліся 13 чэрвеня на памежным пераходзе «Варшаўскі мост». Актывісты назіралі за выкананнем правоў чалавека падчас таго, як людзі выказвалі незадавальненне мытнымі абмежаваннямі.

Інга Абрамава ажыццяўляла панарамную фотаздымку людзей, якія размаўлялі з прадстаўнікамі мытнай і памежнай службаў. Чалавек у цывільным, які адмовіўся прадставіцца, забараніў ёй фатаграфаваць. Ён не даў уцямных тлумачэнняў забароны, аднак прымяніў фізічную сілу, а таксама пачаў абдымаць Інгу Абрамаву насуперак яе волі.

Міліцыянты УУС Брэсцкага аблвыканкама, якія знаходзіліся побач, адмовіліся высветліць асобу чалавека ў цывільным. Супрацоўнік УУС Віктар Мельнікаў паабяцаў зрабіць гэта пасля напісання скаргі. У той жа час было відавочна, што супрацоўнік у цывільным добра знаёмы прадстаўнікам мытні, памежнікам і міліцыянтам, якія знаходзіліся на памежным пераходзе «Варшаўскі мост».

Інга Абрамава, якая змагла сфатаграфаваць яго, просіць генпракурора Рыгора Васілевіча апытаць сведкаў здарэння, высветліць асобу таго, хто распусціў рукі, прызнаць факт дыскрымінацыі і на падставе артыкулаў 2, 3, 26 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы і артыкулаў 1, 2 Міжнароднай канвенцыі пра ліквідацыю ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, артыкула 167 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прыцягнуць вінаватага да крымінальнай адказнасці за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Невядомы, асобу якога просіць устанавіць Інга Абрамава

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны