Навіны Навіны Руху

«Сябрук, ты жывеш не па сродках!»

«Сябрук, ты жывеш не па сродках!»

4245 Праглядаў Бычкі
Першы этап кампаніі «Страху няма!» завершыўся прэзентацыяй першага беларускага паўнафарматнага комікса і падвядзеннем вынікаў аднайменнага конкурсу.

Нагадаем, кампанію праводзіць ініцыятыва «Беларускі выбар», у якую ўваходзяць Рух «За Свабоду», Саюз «За мадэрнізацыю», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», Партыя cвабоды і прагрэсу.

Мэта кампаніі — разбурэнне атмасферы страха ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства, раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, кансалідацыя прыхільнікаў перамен на глебе агульнай перамогі над страхам, які прадукуе дыктатура.

Конкурс быў абвешчаны на лепшую творчую рэалізацыю слогану кампаніі.

Пераможцамі сталі Юрась Шпак-Рыжкаў (намінацыя «Лепшы малюнак»), Андрэй Кабанаў («Лепшае фота») і Віталь Чмель («Лепшая гісторыя»).

Першыя два пераможцы атрымалі ўзнагароды (HDD-дыскі на 320 гігабайтаў, кнігі, саколкі) 19 чэрвеня падчас імпрэзы ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава, дзе прайшла і цырымонія ўручэння прэміі «За свабоду думкі». Трэці пераможца атрымае прызы пазней.

Андрэй Кабанаў атрымаў і бонусны прэзент — майку з надпісам «Сябрук, ты жывеш не па сродках!» па матывах сваёй нашумелай размовы з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам, што быў нападпітку і не дужа карэктным.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны