Навіны Навіны Руху

Білборды «Чаму ў Беларусі ўсё па-іншаму?» на трасе Брэст — Варшава

Білборды «Чаму ў Беларусі ўсё па-іншаму?» на трасе Брэст — Варшава

4139 Праглядаў Брэст Варшава
Адказ на пытанне стваральнікі грамадзянскай ініцыятывы прапануюць шукаць на сайце «Народнай праграмы». Мэта такой рэкламы — прыцягнуць да ўдзелу ў абмеркаванні найбольш вострых і надзённых пытанняў развіцця краіны як мага больш грамадзян. Каб, спалучаючы высілкі экспертаў каардынацыйнай групы «Народнай праграмы» з грамадскай думкай, разам фармаваць новае пазітыўнае бачанне будучыні Беларусі.

Чаму для размяшчэння рэкламных білбордаў была выбрана польская тэрыторыя, у інтэрв’ю БелаПАН распавёў адзін з каардынатараў ініцыятывы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч: «Як вядома, дзейныя ўлады Беларусі вельмі негатыўна ўспрымаюць праяву любой альтэрнатывы. Асабліва калі альтэрнатыўныя прапановы тычацца іншых шляхоў развіцця Беларусі, чым тыя, на якіх настойвае афіцыйная прапаганда. Асноўныя каналы данясення інфармацыі да насельніцтва, за выключэннем хіба інтэрнэту, кантралююцца дзяржавай. Вонкавая рэклама не выключэнне, таму атрымаць дазвол на размяшчэнне рэкламы нашай кампаніі ў Беларусі немагчыма. У адрозненні ад беларускіх польскія ўласнікі рэкламных пляцовак не абмежаваны ідэалагічнымі рамкамі».

Месца для размяшчэння білборда было абрана не выпадкова, а такім чынам, каб рэклама працавала на беларускую аўдыторыю, кажа грамадскі лідэр. «На гэтым скрыжаванні, — тлумачыць ён, — зліваюцца два транспартных патокі: легкавыя аўтамабілі, якія едуць у кірунку Бяла-Падляскі і Варшавы, а таксама грузавыя аўто, што рухаюцца з перахода „Казловічы“. Паводле нашых ацэнак, колькасць беларусаў, якія могуць пабачыць білборды, дасягае 1.000 асобаў у суткі. І, як паказваюць апошнія падзеі на памежных пераходах, гэта досыць актыўная аўдыторыя».

Таксама апошнім часам блізу трох пагранічных пераходаў на польска-беларускай мяжы з`явіліся білборды ў падтрымку карэспандэнта польскай «Газеты выборчай» Андрэя Пачобута. Надпісы на іх заклікаюць Аляксандра Лукашэнку вызваліць журналіста.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны